Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Сенсацыйная версія гродзенскага навукоўца пра Аварыю на ЧАЭС

Тэхнагенная катастрофа, якая адбылася 30 гадоў таму ў Чарнобылі, магчыма, была ініцыявана эксперыментам вайсковага ведамства Савецкага Саюза.


Да такой высновы прыйшоў біёлаг Валянцін Лучко, даследчык з Гродна, які ў 1986 годзе працаваў у інстытуце біяхіміі Акадэміі навук Беларусі.


Вайсковы эксперымент праводзіўся менавіта на чарнобыльскім рэактары, які выпрацоўваў збройны плутоній.

 
— Такога тыпу катастрофа немагчымая на АЭС, якія кантралююцца ў цывілізаваных краінах грамадзянскай супольнасцю і спецыялістамі, і на якія ваенныя спецыялісты не маюць уплыву, як гэта мела месца ў былым Савецкім Саюзе. Вось у мяне ёсць пахвілінны аналіз сітуацыі, якая разгортавалася падчас Чарнобыльскай катастрофы, і тут напісана: "в соответствии с программой испытания". Падрабязнасці гэтай праграмы выпрабаванняў нідзе не разгалошваецца.

 
Як заўважае Валянцін Лучко, яшчэ за год да Чарнобыльскіх падзеяў, акадэмік Валеры Лягасаў папярэджваў пра наступствы такога эксперыменту. Магчыма ён штосьці ведаў пра падрыхтоўку да небяспечнага выпрабавання.

 
Як мяркуе гарадзенскі біёлаг, гродзенцам пашанцавала, што воблака радыяцыйнага бруду не закранула Гродзенскую вобласць у выглядзе ападкаў, а пранеслася ў Скандынавію.




Якуб Сушчынскі, www.racyja.com

Каментаваць