Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Севярынца зноў аштрафавалі за Пальчыса — на 50 базавых

Сустаршыня БХД Павел Севярынец аштрафаваны за акцыю ў падтрымку Эдуарда Пальчыса 20 кастрычніка.


Суддзя Фрунзенскага раённага суда Менску Марыя Ярохіна прысудзіла Севярынцу максімальны штраф — 50 базавых велічыняў (1050 рублёў).

Характэрна, што ў папярэдняй пастанове за акцыю 19 кастрычніка тая ж суддзя Ярохіна аштрафавала Севярынца за «бел-чырвона-белы трыкалор». У гэтай пастанове «трыкалору» ўжо няма.

Якім судом судзіце — такім і вас судзіць будуць, — словамі з Бібліі пракаментаваў Павел Севярынец прысуд. — І тых, хто парушае закон, хто здзекуецца з людзей, будуць судзіць. Абавязкова.


Паводле bchd.info


Каментаваць