Севярынец: падтрымайма палітвязняў!

Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец звярнуўся да беларусаў з заклікам падтрымаць палітычных вязняў на святы паштоўкай, дапамогай сем'ям і малітвай.

Павел Севярынец. Фота baj.by

— Дарагія беларусы! У гэтыя святочныя дні мы наведваем блізкіх, тэлефануем сябрам і маем час на дапамогу бліжнім. Давайце ж не забывацца, што ў сённяшняй Беларусі у турмах знаходзяцца палітычныя вязні, а іх сем'і не маюць магчымасці абняць сваіх сыноў, мужоў, бацькоў. Давайце падтрымаем Міхаіла Жамчужнага, Алеся Юркойця, Іллю Валавіка, Зьмітра Паліенку, Тараса Аватарава, Вадзіма Бойку, Філіпа Іванова, Зьмітра Цехановіча, якіх гэты рэжым кінуў за краты. Напішам паштоўку. Падтрымаем сем'і. Памолімся.

Давайце падтрымаем патрыёта Андрэя Бяляўскага, якога за захаванне аднаго патрона ў якасці сувеніра пагражаюць пасадзіць на тэрмін да 7 гадоў.

Нашым адказам на рэпрэсіі мусіць быць салідарнасьць!


Адрасы беларускіх палітвязняў:


1. Жамчужны Міхаіл Ігаравіч: 213410, Магілёўская вобласць, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16. ПК-9, ПКТ
2. Юркойць Алесь: 220030, Мінск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА -1
3. Паліенка Зміцер Аляксандравіч: г. Бабруйск ПК-2, вул. Сікорскага, 1, атр.9
4. Аватараў Тарас Іванавіч: 211300 Віцебская вобл, г.п.Віцьба ПК-3, атр.3
5. Валавік Ілля Ігаравіч: 212013 г. Магілеў, Слаўгарадская шаша, 183, ПК-15
6. Бойка Вадзім Сяргеевіч: 213004 г. Шклоў, п. Маладзёжны, ПК-17
7. Цехановіч Зміцер: 211300 Віцебская вобл., г.п. Віцьба, ПК-3, атрад 10
8. Філіп Іваноў: 211300 Віцебская вобл., г.п.Віцьба, ПК-3

bchd.info

Каментаваць