Шанец для Беларусі

«Менавіта цяпер у прэзідэнта Беларусі ёсць сур’ёзны шанец скарэктаваць палітыку Беларусі, адысці ад самаізаляцыі да дэмакратычнага развіцця, трансфармацыі разам з іншымі краінамі «Усходняга партнёрства» — такое меркаванне выказаў старшыня нямецкай грамадскай арганізацыі «Правы чалавека ў Беларусі», экс-кіраўнік місіі АБСЕ ў Беларусі Ханс-Георг Вік у інтэрв’ю радыё «Нямецкая хваля».

На думку палітыка, Аляксандру Лукашэнку неабходна зрабіць выбар за або супраць еўрапейскай інтэграцыі. Вік станоўча ацаніў магчымае рашэнне пра запрашэнне прэзідэнта Беларусі для ўдзелу ва ўстаноўчым саміце палітыкі «Усходняга партнёрства» 7 мая.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што апошнім часам у Беларусі адбыліся «павярхоўныя змены, не было ніякіх істотных рэформ». «Аднак цяпер Беларусь успрымаецца ў іншым міжнародным кантэксце, а менавіта: як магчымая ўдзельніца праграмы ЕС «Усходняе партнёрства». Беларусі будзе дадзена гэта магчымасць пры ўмове, што краіна пойдзе шляхам рэформ», — заявіў Вік.

Еўрапейскія палітыкі, зазначыў нямецкі эксперт, лічаць, што большасць беларусаў падтрымліваюць збліжэнне краіны з ЕС. Паводле яго слоў, у «Еўропе ёсць надзея на тое, што палітыка ўцягвання краіны ў працэс інтэграцыі можа садзейнічаць наступным пераўтварэнням у Беларусі».
 
Каментаваць