Шаноўныя журналісты і прадстаўнікі грамадзкасьці!

Маем гонар запрасіць Вас наведаць круглы стол “Год пасьля Плошчы: палітычныя ацэнкі ўдзельнікаў, што адбудзецца 19 сьнежня 2011 году ў дзень гадавіны мірнай дэманстрацыі пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў, якая была гвалтоўна разагнаная ўладамі.

Маем гонар запрасіць Вас наведаць круглы стол “Год пасьля Плошчы: палітычныя ацэнкі ўдзельнікаў, што адбудзецца 19 сьнежня 2011 году ў дзень гадавіны мірнай дэманстрацыі пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў, якая была гвалтоўна разагнаная ўладамі.

Мерапрыемства праводзіцца на падставе рашэньня палітычнага савету шасьці дэмакратычных партыяў і рухаў, што зьяўляюцца ўдзельнікамі пагадненьня “Аб умовах правядзеньня свабодных выбараў як важнейшага элемэнту выхада Беларусі з сыстэмнага палітычнага і эканамічнага крызысу. Да ўдзелу ў дыскусіі запрошаныя прадстаўнікі гэтых арганізацыяў, а таксама іншых суб’ектаў, што прымалі ўдзел у выбарчай кампаніі 2010 году.

Арганізатары прапануюць удзельнікам адказаць на два пытаньні:

1.     Якія мэты Вашая структура ставіла, бяручы ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах і заклікаючы людзей да Плошчы у 2010 годзе? Ці дасягнулі Вы гэтай мэты?

2.     Якія мэты Вашая структура ставіць перад будучым палітычным сэзонам і парлямэнцкімі выбарамі? Якім шляхам Вы разьлічваеце дасягнуць гэтай мэты?

Кожнаму з удзельнікаў будзе дадзена 7 хвілінаў для адказу на гэтыя пытаньні. Абмеркаваньне будзе весьці мадэратар у прысутнасьці экспэртаў, прадстаўнікоў СМІ і грамадзкасьці. Усе прысутныя будуць мець магчымасьць задаць дадатковыя пытаньні ўдзельнікам.

Круглы стол “Год пасьля Плошчы: палітычныя ацэнкі ўдзельнікаў адбудзецца ў Менску, 19 сьнежня, у новай сядзібе Партыі БНФ па адрасе: вул. Чарнышэўскага, 3.

Пачатак у 11:00, (працягласьць сустрэчы – да дзьвюх гадзінаў).

 

Ад імя кааліцыі шасьці

Старшыня Партыі БНФ
Аляксей Янукевіч

Каментаваць