Шэсце адбудзецца

Брэсцкі гарвыканкам адмовіў праваабаронцу, актывісту Руху “За Свабоду Раману Кісляку ў правядзенні шэсця супраць незаконнага ўтрымання пад вартай Алеся Бяляцкага

Кісляк падаваў заяўку на адзіночнае вулічнае шэсце 16 кастрычніка на пешаходнай частцы бульвара Касманаўтаў. Мэта акцыі — прыцягнуць увагу жыхароў горада да факту парушэння права на свабоду віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўніка закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра “Вясна.

“У адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 9 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах пасля затрымання Бяляцкага павінны былі ў тэрміновым парадку даставіць да суддзі, і той павінен прымаць рашэнне або аб арышце, або аб вызваленні затрыманага пад заклад ці іншае абавязацельства. Гэта норма пакта з’яўляецца часткай дзейнага на тэрыторыі Беларусі заканадаўства і падлягае непасрэднаму прымяненню, — сказаў Кісляк. — Наколькі мне вядома, Бяляцкі не быў дастаўлены для гэтага ў суд. Яго ўтрыманне пад вартай звыш 48 гадзін з’яўляецца незаконным і парушае яго правы на свабоду і асабістую недатыкальнасць. Пра гэта я хацеў з дапамогай мегафона інфармаваць жыхароў Брэста падчас вулічнага шэсця.

Кісляку адмоўлена ў шэсці на падставе таго, што да заявы не прыкладзены дагаворы з органамі ўнутраных спраў, установай аховы здароўя і камунальным прадпрыемствам. “Гэта не адказ па сутнасці. На падставе Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь мне павінны “дазволіць або “забараніць правядзенне шэсця. Гэты закон тэрміну “адмовіць у правядзенні не ўтрымлівае, — заявіў праваабаронца. — З такой фармулёўкай я атрымліваю адказ на сваю другую заяўленую акцыю, таму маю намер напісаць скаргу генеральнаму пракурору з патрабаваннем правесці праверку дзейнасці мясцовых органаў улады па выдачы дазволаў на масавыя мерапрыемствы, а таксама арганізаваць навучанне супрацоўнікаў Брэсцкага гарвыканкама выкананню закона аб масавых мерапрыемствах.

Як падкрэсліў праваабаронца, паколькі ён не атрымаў адказ у адпаведнасці з законам аб забароне вулічнага шэсця, то мае намер яго правесці.

“Я свае абавязкі выканаў: папярэдзіў мясцовыя ўлады пра акцыю, — сказаў Кісляк.

Паводле інфармацыі Руху “За Свабоду

Каментаваць