Шылу далі чарговы тэрмін

Актывіста зарэгістраванай у Чэхіі грамадскай арганізацыі «Малады фронт» Івана Шылу Горацкі раённы суд пакараў адміністрацыйным арыштам на 20 сутак.

Маладафронтавец прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце ля адміністрацыйнага будынка горацкай папраўчай калоніі № 9. Акрамя таго, ён, паводле выраку, аказаў супраціў міліцыі пры затрыманні.

Цяпер хлопец знаходзіцца ў Польшчы. Пра гэта паведаміў яго бацька Уладзімір. Паведамленне пра прысуд з Горацкага суда даслалі поштай.

Раней Іван Шыла пісьмова звяртаўся да суда, каб яму прызначылі пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі, бо ён мае хваробу скуры. Ён таксама прасіў, каб справу разгледзелі без яго.

У папраўчай калоніі №9 адбывае двухгадовае пакаранне лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч. 2 жніўня чатыры дзясяткі актывістаў наведаліся да кіраўніцтва турмы патрабаваць, каб яно дазволіла адвакату сустрэцца са зняволеным актывістам. Сярод іх быў і Іван Шыла. Пасля адмовы актывісты зладзілі пікет з расцяжкай «Спыніце пераслед». Акцыю пратэсту разагналі, пятнаццаць удзельнікаў затрымалі. 3 жніўня іх судзілі.

На судзе Іван Шыла запатрабаваў адваката, і яго адпусцілі. Вядома, што 8 жніўня адбыўся разгляд яго справы. У судзе, аднак, праз тэлефон адмовіліся сказаць, які вырак яму вынеслі.

Нагадаем, за ўдзел у пікеце пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі ад 5 да 17 сутак 11 актывістаў. Аднаму далі штраф 30 базавых велічыняў, аднаго адпусцілі, не складаючы пратаколу.

Паводле інфармацыі “МФ

Каментаваць