Шклоў. Кузевічы. Моталь. Масты.

Шклоў. Ушанавалі сімвал горада

Нідзе ў Магілёўскай вобласці не пабачыш столькі парнікоў, як у Шклове і раёне. Тутэйшыя жыхары — прафесіяналы ў вырошчванні агуркоў. Гародніна дае ім прыбытак, і яны яе шануюць. І таму ў мінулую нядзелю тут адбылося традыцыйнае свята “Дзень агурка. Распачалося яно тэатралізаваным прадстаўленнем ля скульптурнай кампазіцыі “Агурок. Затым святкаванне прадоўжылася на Цэнтральным рынку. Тут жыхароў і гасцей горада чакалі агурковыя падворкі, дэгустацыя страў і шмат што іншае.

Кузевічы. Прапагандавалі аграэкатурызм

У вёсцы Кузевічы на базе фермерскай гаспадаркі “Панскія сажалкі прайшоў другі фестываль аграэкатурызму “Кузевічы–2010. Мэта фестывалю — папулярызацыя такога кшталту адпачынку ў межах адраджэння вёскі. Удзельнікі фестывалю прадэманстравалі шырокае кола паслуг, якія яны могуць прадставіць адпачываючым.

Моталь. Фэст смачных страў

У трэці раз адбудзецца Міжнародны кулінарны фестываль “Мотальскія прысмакі, які праходзіць у вёсцы Моталь. У праграме фестывалю: выстава ў старога млына, дэманстрацыя старадаўніх абрадаў і культурных і кулінарных традыцый Брэстчыны.

У мерапрыемстве прымуць удзел эксперты са шведскай арганізацыі “Рэгіянальная кулінарная спадчына Еўропы, галандскія кулінары і кухары, прадстаўнікі рэстараннага бізнесу Беларусі і замежжа.

Мяркуецца, што на фестывалі будзе прысутнічаць шмат гасцей і замежных дэлегацый (прадстаўнікі яўрэйскай абшчыны, мастацкія калектывы з Польшчы, Украіны, журналісты Ізраіля, амбасадар ЗША). Госці пазнаёмяцца з унікальнымі кулінарнымі традыцыямі і асаблівасцямі самабытнага кутка Палесся, паспрабуюць знакамітыя мотальскія каўбасы і пірагі ды іншыя стравы прыгатаваныя мясцовымі гаспадынямі.

Масты. Ушанавалі памяць герояў

У вёсцы Масты Левыя да дзевяностагоддзя бітвы, падчас якой добраахвотнікі з першай Беларуска-Літоўскай дывізіі, што дзейнічала ў складзе Войска Польскага, перамаглі армію камандарма Лазарэвіча, адбылося адкрыццё адноўленага помніка загінулым салдатам. Да справы спрычыніліся мясцовыя энтузіясты. Яны адшукалі выяву помніка, згодна якой былі выраблены знішчаныя фрагменты манумента, акультурылі тэрыторыю.

У дзень адкрыцця ў мясцовым касцёле адбылася імша. На мерапрыемстве прысутнічаў польскі консул, прадстаўнікі мясцовай улады.

Падрыхтаваў Язэп Палубятка

Каментаваць