Школьнік сабраў 305 малавядомых беларускіх прыказак

Вучань гімназіі №2 Салігорска Цімафей Малахоўскі ў сваёй даследчай працы сабраў і сістэматызаваў каля 800 беларускіх прыказак, сярод якіх 305 малавядомыя. Яны ўвайшлі ў зборнік "Асабісты фонд беларускіх прыказак", выдадзены накладам 500 асобнікаў у Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі.

Школьнік больш за два гады збіраў народны фальклор. Вялікую дапамогу яму аказала жыхарка вёскі Гоцк Салігорскага раёна Ульяна Піліпаўна Ліхтар, якая ўзгадала больш за тысячу прыказак і прымавак. Пры гэтым многім з іх каля 300 гадоў, большасць гучыць на мясцовым дыялекце, перадае БелТА.

Прыказкі размешчаны на 58 старонках фармату А-5 у алфавітным парадку. Яны таксама падзелены на тэмы: гумарыстычныя, сатырычныя, малавядомыя, павучальныя, духоўна-рэлігійныя, лірычныя, сацыяльна-побытавыя. У канцы зборніка змешчаны тлумачальны слоўнік, які тлумачыць значэнне словаў, што выйшлі з ужытку.

Сваю даследчую працу Цімафей Малахоўскі прадставіў спачатку на абласным конкурсе, а затым на II Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі "Навуковыя імкненні–2011", дзе яе ганаравалі дыпломам першай ступені. Акрамя таго, ён стаў стыпендыятам Савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2012 года.

Паводле telegraf.by

Каментаваць