Школьнікі і студэнты будуць плаціць за праезд з 1 ліпеня

Бясплатны праезд у грамадскім транспарце Мінску для школьнікаў і студэнтаў будзе адменены з першага ліпеня 2012 года. Пра гэта паведаміў 14 сакавіка старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. Ён нагадаў, што "калі мы ў мінулым годзе пайшлі на гэты крок, мы сказалі, што гэта не на векі вечныя".

Па словах мэра беларускай сталіцы, увядзенне бясплатнага праезду з боку ўладаў было "элементам сацыяльнай падтрымкі ў цяжкі перыяд", перадае БелТА.

"У жніўні мы яшчэ раз збярэмся, абмяркуем, усе разам узважым і прымем рашэнне, як будзем дзейнічаць далей. Галоўнае — не льготы, не прэферэнцыі, а эфектыўная работа рэальнага сектара эканомікі", — сказаў Мікалай Ладуцька.

Улетку ж, адзначыў кіраўнік Мінгарвыканкама, школьнікам і студэнтам ездзіць на вучобу не трэба, а іншагароднія студэнты таксама раз'язджаюцца па дамах. Тыя ж з іх, хто застаецца ў Мінску, знаходзяць падпрацоўку і здольныя аплочваць праезд самастойна.

Як раней перадаваў “Тэлеграф, пра намер уладаў адмяніць бясплатны праезд для школьнікаў і студэнтаў мінскі мэр заяўляў ужо двойчы. Прычым у першы раз ён прапаноўваў адмяніць гэтую льготу з 1 чэрвеня.

Паводле telegraf.by

Каментаваць