Шлях 8-й АМСБр ЗС РФ: ад выправы на Данбас да ўзнагародаў за вайсковыя злачынствы

Міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm працягвае серыю публікацыяў, якія адлюстроўваюць “баявы шлях” расийскіх вайсковых злучэнняў, што прымалі ўдзел у баявых дзеяннях на Данбасе. Гэтая публікацыя напісаная паводле матываў «расийскіх народных казак» кіраўніка крамлёўскага злачыннага рэжыму Пуціна, які нядаўна заявіў: «Мы ніколі не казалі, што ў Данбасе няма людзей, якія займаюцца рашэннем розных пытанняў, у тым ліку, і ў вайсковай сферы. Але там няма рэгулярных расийскіх войскаў».



Каманда InformNapalm пакажа чарговы прыклад шулерскай гульні хлусьлівага палітычнага і вайсковага кіраўніцтва Расеі на прыкладзе «ўкраінскай камандыроўкі» 8-й горнай брыгады ЗС РФ.

Новы матар’ял падаем у незвычайным фармаце: у выглядзе прэзэнтацыі з прыкладам падразьдзяленьня, якое ўжо неаднойчы ўдзельнічала ў баявых дзеяньнях ва Украіне 8-й Асобнай матастралковай Брыгады (горная) в/ч 16544 з складу 58-й арміі Паўднёвае вайсковае акругі (ПВА) РФ, якая дыслакуецца ў пас.Барзой, Чачэнія (на месцы колішняга 291-й палку 42-й МСД). Усё пералічаныя ніжэй фігуранты з'яўляюцца вайскоўцамі гэтага злучэння.

Першы этап падразьдзяленьне з вайсковай часткі 16544 разам з тэхнікай выпраўляецца ў памежную з Украінай вобласць і раьмяшчаецца ў «палёх».

Дзякуючы кантрактніку Аляксандру Субоціну (спасылкі на архіў профілю, фотаальбому, сьпісу сяброў) змаглі адсачыць пагрузку тэхнікі МТ-ЛБ 8-й АМСБр з адметным тактычным знакам брыгады (квадрат з кропкаю) на чыгуначныя плятформы (архівы фота 1, 2).

Pogruzka 1Pogruzka 2

Аналагічныя фота мае і вайсковец, адкамандыраванай 8-й АМСБр, Барыс Ганін (спасылкі на архіў профілю, фотаальбому, сьпісу сяброў). У альбоме фігуруе фота прывалу пуцінскіх «ветлівых» людзей.

Pogruzka 3Polya 7

Казаць пра прымус вайскоўцаў да “растоўска-ўкраінскай камандыроўкі” не даводзіцца, бо самі ж кантрактнікі не супроць выканаць злачынныя загады свайго вярхоўнага галоўнакамандуючага. Пацьверджаньнем гэтаму ёсьць камэнтары да фота з “камандыроўкі” Андрэя Латуціна з той жа брыгады (спасылкі на архіў профілю, фотаальбому, сьпісу сяброў).

Neotkaz1Neotkaz 2

Іншы вайсковец Аляксандар Аркуша (спасылкі на архіў профілю, фотаальбому, сьпісу сяброў) прадэманстраваў палявыя ўмовы жыцця адкамандыраваных ў памежныя з Украінаю раёны Растоўскае вобласці ў верасні 2014 году. На фота (1, 2) назіраем стаянку тэхнікі пад Таганрогам, а таксама разьмяшчэньне групоўкі ў палявым лагеры непадалёк хутару Наваальхоўскага, Куйбышаўскага раёну Растоўскай вобласці (1, 2, 3).

Polya 1Polya 6Polya 2

Polya 3Polya 4Polya 5

Працяг матэрыялу чытайце тут:

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валанцёрскай групай InformNapalm. Аўтар раследавання Victory Krm.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын

Каментаваць