Гэта ўвойдзе ў школьныя падручнікі

Нехта скажа, што зыходзячы 2015-ы год, быў «звычайны». Але, насамрэч, ён быў багаты на падзеі. І гэтыя падзеі, якія адбыліся ў нашай краіне, вызначалі лёс не толькі Беларусі.



Узгадаем самыя яскравыя моманты 2015-га года.

Найперш, гэта спроба ўлагодзіць канфлікт ва Украіне. Прыгадваецца, і як Лукашэнка «каву вёдрамі падносіў» удзельнікам перамоваў у фармаце «Нармандскай чацвёркі» ў Мінску. Гэтыя перамовы не спынілі канфлікт, але прынеслі палёгку нашай паўднёвай суседцы. У іх выніку адбылося хоць кароткачасовае, але спыненне агню, і далейшыя місіі па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе праходзілі таксама ў Беларусі.

Дэмакратычнай грамадскасці год запомніцца, безумоўна, вызваленнем палітвязняў, і асабліва апошняга кандыдата ў прэзідэнты 2010 года, які быў у зняволенні — Міколы Статкевіча.

Галоўная культурніцкая падзея — безумоўна, уганараванне Нобелеўскай прэміяй Святланы Алексіевіч.

А што атрымаецца з грашовай рэформы з увядзеннем манетаў — мы яшчэ пабачым. Гэта будзе альбо моцны прарыў, альбо самы моцны правал 2016-га.

Каментаваць