Што здарылася ў мінскім метро?

Абедзьве лініі сталічнага метро перакрытыя, а пасажырам загадалі пакінуць цягнікі і станцыі.



Сведкам падзей стаў вядомы журналіст Сяргей Шапран. Як ён распавёў "Новаму Часу", каля гадзіны таму цягнік, якім ехаў журналіст, спыніўся на ст.м. "Фрунзенская". Праз гукаўзмацняльнікі аб'явілі, што метрапалітэн не працуе. Сяргей Шапран адзначыў, што панікі не было, і пасажыры дастаткова хутка і спакойна пакінулі платформы метро.

Паводле распаўсюджанай прэс-службай МУС інфармацыі, цяпер у метро шукаюць нейкія падазроныя прадметы. Відавочцы адзначаюць, што ў цэнтры горада адбываецца транспартны калапс — наземныя віды транспарта не спраўляюцца з колькасцю пасажыраў.

Каментаваць