Штраф — за прагляд сайта "Хартыі–97"

Кіраўніка інтэрнэт-праекта "Электронны Віцебск" Дзяніса Кудрына затрымалі ў памяшканні пункта калектыўнага карыстання інтэрнэтам на мінскім чыгуначным вакзале.

Кіраўніка інтэрнэт-праекта "Электронны Віцебск" Дзяніса Кудрына затрымалі ў памяшканні пункта калектыўнага карыстання інтэрнэтам на мінскім чыгуначным вакзале.


На сайце e-vitebsk.by хлопец распавёў, як усё адбылося: "Жанчына, якая прымала ў мяне аплату за карыстанне інтэрнэтам і запісвала мае пашпартныя дадзеныя, проста падышла да мяне і сказала: "Зачыніце, калі ласка, сайт". Я, натуральна, пацікавіўся, чаму я павінен гэта рабіць. Адказу я так і не атрымаў. Яна выйшла і літаральна праз 5 хвілін вярнулася з супрацоўнікам міліцыі, які ў шыю выштурхаў мяне з інтэрнэт-клуба, заявіўшы мне, што я лаяўся матам і абражаў супрацоўніка міліцыі. Мяне зацягнулі ў нейкі пакой на першым паверсе і супрацоўнік міліцыі пачаў мяне збіваць. Пазней мне паведамілі, што калі яшчэ разоў убачаць у інтэрнэт-клубе на чыгуначным вакзале, то будзе вельмі-вельмі дрэнна. Плюс да гэтага ўсяго я атрымаў штраф 5 базавых велічынь. Вось у якой краіне мы жывём, што нельга нават шанаваць навіны!"


"Нарэшце я зразумеў, у якой краіне жыву", — так Дзяніс пракаментаваў здарэнне ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте".


Паводле Spring96.org
 

Каментаваць