Шведская паліцыя не хоча быць абвінавачанай у расізме

“Мы хацім пазбегнуць асуджэння этнічных груп як крымінальных”, кажуць у паліцыі



Шведская паліцыя больш не зможа даваць апісанні магчымых злачынцаў, баючыся, каб не быць асуджанай за расізм.

Згодна з унутраным лістом, паліцыя ў сталіцы Стакгольме была праінструкцыянавана каб не апісваць такія аспекты як раса ці нацыянальнасць, як перадае вэбсайт Speisa.

Мясцовая газета Svenska Dagbadet паведаміла, што бачыла ліст, згодна з якім напісана, як афіцэры павінны адзначаць злачынцаў на публіку.

Маюцца на ўвазе самыя розныя злачынствы, якія “уключаюць усе пачынаючы з лёгкіх і сканчваючы збіццем і забойствам”, паведамляецца ў дакуменце.

У лісце ўдакладняецца, што наконт штодзенных злачынстваў, такіх як абрабаванне, базавая інфармацыя, якая тычыцца этнічнасці, нацыянальнасці, колеру скуры і росту не павінна быць дадзеная.

Гэта было напісана афіцэрамі паліцэйскай прэсы Стакгольма Вольфам Гіландэрам (Wolf Gyllander) і Карынай Скагерлінд (Carina Skagerlind), было сказана, што аб злачынцах павінен паведамляць паліцэйскі вэбсайт, без апісанняў.

“Мы хацім пазбегнуць абвінавачванняў этнічных груп у злачынствах,” кажа Гіландэр.

Дарэчы, Швецыя і Данія маюць найвялікшую колькасць сэксуальных злачынстваў у Еўропе.

Speisa адзначае з ліста: “Часта паліцыю крытыкуюць з-за інфармацыю аб людзях з колерам іх скуры. Гэта ўспрымаецца як расізм”.

“Таму што паліцыя не з’яўляецца расісцкай, не павінна стаць такой, з’явілася гэтая дырэктыва”.

Ліст, які датуецца 15 верасня 2015, быў напісаны толькі праз некалькі тыдняз пасля моладзевага фестывалю ў цэнтральным Стакгольме, падчас якога паведамлялі аб шэрагу сэксуальных злачынстваў.

Паводле: Independent

Пераклад Піліпа Падбярозкіна

Абмеркаванне:

  • Evgeny
  • 2016-01-17 00:26:33
Злачынца невядомага росту, невядомага колера скуры і колеру валосся, зрабіў невядома што.

Каментаваць