Сікорскі: не раю Расіі выпрабоўваць рашучасць украінцаў

Міністр замежных справаў таксама абверг абвінавачанні ў слабасці Захаду ў канфлікце між Украінай і Расіяй.



Паводле словаў Радаслава Сікорскага, спроба атрымаць ўсходнюю і паўднёвую Украіну была б вялікай гістарычнай памылкай, бо ўкраінцы на Майдане паказалі, што калі іх моцна прыціснуць, яны могуць быць рашучымі.
 
" У мінулы раз , калі Савецкі саюз пайшоў на канфрантацыю з Захадам , ён прайграў, а сёння дыспрапорцыя паміж Захадам і Усходам больш" , — дадаў ён у інтэрв'ю  Polsat News.
 
Сікорскі таксама станоўча ацаніў жаданне заходніх дзяржаў мірным шляхам вырашыць канфлікт з Расіяй.
 
"Тое , што Захад хоча вырашыць канфлікт без абвастрэння, гэта добра, а не дрэнна Гэта можа камусьці здацца слабасцю Адначасова трэба даць магчымасць партнёру выправіць сваю памылку", — выказаўся ён.
 

Каментаваць