Сын Кадафі мае намер узначаліць паўстанне ў Лівіі

Адзін з сыноў забітага лівійскага лідэра Муамара Кадафі, Саадзі, мае намер ўзначаліць ўзброенае паўстанне супраць пераходнага ўрада Лівіі.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу Аль-Арабія па тэлефоне з Нігеру, куды ён збег пасля звяржэння бацькі.

Па словах Саадзі Кадафі, рух прыхільнікаў зрынутага дыктатара ахопіць усю краіну - адданыя яго бацьку людзі ёсць нават у Нацыянальнай пераходнай радзе. Сам Саадзі ў любы момант гатовы вярнуцца ў Лівію.

38-гадовы Саадзі Кадафі, былы нападнік лівійскай футбольнай зборнай, збег у Нігер ў жніўні мінулага года. У снежні мексіканскія ўлады заявілі аб раскрыцці змовы па падрыхтоўцы пераезду Саадзі ў Мексіку.

Паводле Радыё Свабода

Каментаваць