Сябры партыі БНФ працягваюць вахту ў Курапатах, нягледзячы на заяву Рыгора Кастусёва

У чацвер, 9 жніўня, вахту ў Курапатах павінна была каардынаваць партыя БНФ. Але 7 жніўня яе лідар Рыгор Кастусёў заявіў, што арганізацыя спяняе ўдзел у курапацкай варце. Нягледзячы на гэта, некалькі сяброў БНФ сёння знаходзяцца ля брамы рэстарана «Поедем, поедим».
Наталля Ільініч і Валер Рабцаў (у цэнтры) на вахце ў Курапатах 19 ліпеня. Фота А. Ляшкевіч

Наталля Ільініч і Валер Рабцаў (у цэнтры) на вахце ў Курапатах 19 ліпеня. Фота А. Ляшкевіч


Як патлумачыў сябра партыі БНФ Валер Рабцаў, заява Рыгора Кастусёва мае рэкамендацыйны характар і ў прыватнай размове той казаў, што кожны партыец вырашае сам, ці ўдзельнічаць у вахце. Спадар Валер, бывала, па некалькі гадзін нёс вахту зусім адзін. Сёння ён зноў у Курапатах: “Я вырашыў працягваць удзел у абароне, бо так загадвае маё сумленне. Адчуваю адказнасць перад забітымі тут”.

Наталля Ільініч па чацвяргах прыязджала падтрымаць вахту БНФ з вёскі Талька ў Пухавіцкім раёне. Спадарыня Наталля працавала настаўніцай, была звольненая са школы за грамадскую актыўнасць, цяпер на пенсіі. Калі на яе пачаўся адміністрацыйны ціск, уступіла ў БНФ, бо адчувала салідарнасць і падтрымку. Плануе і далей прыязджаць у Курапаты па чацвяргах: “У заяве Рыгора Кастусёва ёсць свая логіка і сэнс. Але момант, канечне, не вельмі добры: абаронцы ў турме… Трэба было абмеркаваць з іншымі арганізацыямі, якія адказваюць за вахту. Але я ўсё роўна буду ўдзельнічаць у абароне, бо сама хачу падтрымаць”.

У абед на вахце ў Курапатах было пяцёра чалавек: выйшлі таксама ўдзельнік Моладзі БНФ Арсені Дзядок, кіраўніца ініцыятывы “За ўратаванне мемарыяла Курапаты” Ганна Шапуцька і актывіст Дзяніс Урбановіч. Апошні сёння даведаўся, што атрымаў штраф 25 базавых велічынь па артыкуле 23.4 КаАП “непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі”. Рашэнне вынесла 8 жніўня суддзя Лагойскага раённага суда Аксана Сарахман. Дзяніс не прысутнічаў на паседжанні, штраф плануе абскарджваць.

Ганна Шапуцька паведаміла: “Ля рэстарана сёння поўны шціль. Ні наведвальнікаў, ні падвозу прадуктаў”.

Дзяніс Урбановіч. Фота Алены Ляшкевіч

Дзяніс Урбановіч. Фота Алены Ляшкевіч


Прыхільнікаў БХД, якія ўдзельнічалі ў курапацкай вахце 8 жніўня і былі затрыманыя па дарозе дамоў у Віцебск, адпусцілі з Бараўлянскага РАУС у той жа вечар. На Ірыну Захараву і Алену Янушкоўскую склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і паведамілі, што суды пройдуць у Віцебску.

За кратамі застаюцца Максім Вінярскі (з 4 жніўня) і Павел Севярынец (з 6 жніўня). Яны адбываюць ужо па другім тэрміне па 10 сутак за абарону Курапатаў-2018. Вахта ля рэстарана «Поедем, поедим» тым часам не спыняецца, можна далучацца штодня з 12.00.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Віктар
  • 2018-08-09 16:32:28
Вартае рашэньне сумленных людзей!
Дзякуй Вам!!!
  • Кастусь
  • 2018-08-09 21:29:07
Сумленныя людзi пад каллабаранцкiм бчб,залiтым крывей мiрных беларусау ня ходзяць.А шпацыруюць тыя,у каго Бандэра,Шухевич,ды iншыя пасобнiкi нямецкiх нацыстау iз лiку так называных "рады","самапомачы" и "краявой абароны".
  • Ўэслі Старк
  • 2018-08-10 04:56:49
Сумленныя людзі не жывкуць спакойна пад сьцягам, які скрывае усі злачынствы сталінскага рэжыму...Сумленныя людзі намагаюцца ведаць усю праўду аб злачынствах савецкай улады, а не малююць розава-блакітныя малюнкі аб міфічных падзеях у тыя гады...Калі б вам, "сумленны " вы наш, прапанавалі забіць вашых родных дзеля шчасьця невядома каго, што б вы сказалі на гэта? А вось тады іі не кажыце, што то быў такі час...Час заўсёды аднолькавы: чалавек нарадзіўся , штоб ЖЫЦЬ, а не аддаваць сваё жыцьцё за нейкія ідэ
алы ,якія нарадзіліся у запаленым мазгу хворага чалавека...
  • Ўэслі Старк
  • 2018-08-10 04:50:38
Вельмі удзячны тым людзям, якія нясуць вахту памяці, абараняюць месца масавага растроэлу сталінскімі НКВД мірных жыхароў Беларусі...Не магу спакойна жыць ад таго, што знаходзяцца прагаладаўшыеся НЕЛЮДЗІ, якім вельмі хочацца ПАЖРАЦЬ на касьцях роастраляных людзей...Асабіста хочацца падзякаваць тых, хто негледзячы на усі намаганьні міліцыянтаў, на іх нечалавечыя адносіны да абаронцаў месца растрэлу ахвяр сталінізму, усё ж стаяць, і абараняюць гэта сьвятое месцйа......А тым, хто не ведае гісторыі, хто ніяк не можа паразумець, што адбываецца тут, хачу сказаць, штоб задумаліся аб тым, што будзе зь імі самімі, зь іх дзецьмі і унукамі, калі гэта дэспатычная улада будзе настойліва выдаляць ПАМЯЦЬ аб злачынствах счтлінізма!
  • Кетцаль
  • 2018-08-10 14:05:22
Им там подают большую милостыню? Чего они там пасутся? В Хатыни, на воинских кладбищах их нет. Появятся,когда откроют памятники СС и полицаям.

Каментаваць