Сям’і палітвязня патрэбна дапамога

Шматдзетная сям’я ўдзельніка акцыі 19 снежня Аляксандра Класкоўскага апынулася на мяжы выжывання. Не хапае грошай на перадачы ў СІЗА і для Аляксандра.


Жонка палітвязня Наталля засталася з трыма малымі дзецьмі. А сацыяльную дапамогу яна атрымоўвае, як паведаміла "Радыё Рацыя", менш за 60 долараў.



Шматдзетная сям’я ўдзельніка акцыі 19 снежня Аляксандра Класкоўскага апынулася на мяжы выжывання. Не хапае грошай на перадачы ў СІЗА і для Аляксандра.


Жонка палітвязня Наталля засталася з трыма малымі дзецьмі. А сацыяльную дапамогу яна атрымоўвае, як паведаміла "Радыё Рацыя", менш за 60 долараў.


Наталля Класкоўская знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку па даглядзе за дзіцём. У Класкоўскіх — трое непаўнагадовых дзяцей. Малодшаму сыну Арсенію ў ліпені споўніцца 3 гады. Старэйшаму, Аляксею, — 11 гадоў, а дачцэ Дашы — 7 гадоў. 


Пасля арышту Аляксандра ўлады адабралі ў Класкоўскіх кватэру, якую яны будавалі як шматдзетная сям’я, у сувязі з "неплацежаздольнасцю". "Сям’я знаходзіцца проста — не хочацца ўжываць слова "беднасць" — але перад імі стаіць пытанне выжывання", — сказала сястра палітвязня Вольга Класкоўская. Паводле яе словаў, вельмі часта не хапае грошай на перадачы для Аляксандра ў СІЗА КДБ.


Дапамагчы сям’і Класкоўскіх можна пералічыўшы грошы на рахунак 00000002 (сем нулёў, два) у філіяле Беларусбанка №511-315, альбо паштовым пераводам на адрас 220094, г.Мінск, праспект Ракасоўскага 37-70, Класкоўскай Наталлі Міхайлаўне.


Нагадаем, што былы супрацоўнікі міліцыі Аляксандр Класкоўскі абвінавачаны адразу па дзвюх частках крымінальнага артыкула 293. Яму інкрымінуюць і арганізацыю, і ўдзел у "масавых беспарадках" (часткі 1 і 2). А таксама ён абвінавачаны і яшчэ па двух крымінальных артыкулах — арт. 369 (знявага прадстаўніка ўлады) і арт. 382 (самавольнае прысваенне звання ці ўлады службовай асобы).


Падчас акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў Аляксандр Класкоўскі выйшаў у міліцэйскай форме. Згодна з выстаўленым абвінавачаннем у арганізацыі беспарадкаў яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
 

Каментаваць