Сяргею Калякіну — 60 гадоў

16 чэрвеня лідар беларускіх левых адзначае дзень народзінаў.
Старшыня партыі “Справядлівы свет нарадзіўся ў 1952 годзе ў Мінску. Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут і атрымаў спецыяльнасць радыёінжынера. У савецкай сістэме дайшоў да пасады кіраўніка Савецкага раёна Мінска. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета 13-га склікання і кіраўніком фракцыі камуністаў.

У адрозненне ад большасці камуністычных палітыкаў, ён ад 1996 года перайшоў у паслядоўную апазіцыю і ператварыў сваю партыю ў аналаг усходнееўрапейскіх посткамуністычных левых сілаў.

Сяргей Калякін з’яўляецца пляменнікам старшыні Вярхоўнага Савета БССР Мікалая Дземянцея. Паводле сваіх рэлігійных поглядаў кіраўнік “Справядлівага свету атэіст. Жанаты, мае дваіх дзяцей.
 
Фота: bymedia

Паводле euroradio.fm

Каментаваць