Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Міліцыя, пракуратура і Следчы камітэт па-ранейшаму маўчаць

Міліцыя, пракуратура і Следчы камітэт не бачаць складу крымінальнага злачынства ў гвалтоўным пазбаўленні волі Сяргея Верамеенкі невядомымі.

Сяргей Верамеенка

Грамадскі актывіст, сябра Беларускай хрысціянскай дэмакратыі быў гвалтоўна вывезены падчас вызвалення яго з ізалятара часовага ўтрымання 29 сакавіка. Калі той, спрабаваў выйсці з машыны, то яго пачалі душыць гэтыя невядомыя людзі.

— Я праходзіў медыцынскую экспертызу, адносна таго, што ў мяне засталіся цялесныя пашкоджанні. Даведку аб атрыманні цялесных пашкоджанняў я дадаваў — і ў пракуратуру, і ў міліцыю, і ў Следчы камітэт. Чаму яны гэта не бяруць пад увагу — невядома. Тым больш што ў той даведцы, якая мне выданая ўрачом, пазначана, у выніку чаго я атрымаў гэтыя пашкоджанні. То бок міліцыянты, ці там афіцеры Следчага камітэта, яны ўсё роўна павінны праверыць мае паказанні, павінны даць адказ на гэтую даведку.

 Сяргея Верамеенку абурае тое, што не праводзілася аніякіх праверак следчымі органамі, хаця ён прадаставіў шэраг доказаў, якія даюць падставы ўзбудзіць крымінальную справу супраць невядомых яму асобаў, якія дакладна працуюць у сілавых структурах.

Беларускае Радыё Рацыя


 

Каментаваць