Сяргея Фінкевіча вызвалілі з Акрэсціна

Хлопец адбыў 10-дзённы адміністрацыйны арышт.



Сёння на свабоду выйшаў Сяргей Фінкевіч, асуджаны за ўдзел у акцыі падтрымкі Украіны ля расійскай амбасады ў Мінску, што адбылася 2 сакавіка. Ля ізалятара Акрэсціна яго сустракала маці, сястра ды грамадская актывістка Наста Дашкевіч. Яе муж, былы палітвязень Зміцер Дашкевіч разам з Яўгенам Ціханавым працягваюць адбываць адміністрацыйны арышт за пікет - яны вызваляюцца ў пятніцу 14 сакавіка а 14.30.

Усіх трох хлопцаў прызналі вінаванымі ў непадпарадкаванні міліцыі, на Яўгена Ціханава склалі і другі пратакол - за дробнае хуліганства.

Нагадаем, 2 сакавіка было затрымана ля 20 удзельнікаў пікета і 7 журналістаў, якія прыйшлі асвятляць акцыю. Усіх, акрамя Дашкевіча, Ціханава і Фінкевіча, адпусцілі з міліцыі без складання пратаколаў.

Каментаваць