«Я хачу, каб прэзідэнт даў адказ, што адбываецца ў гэтай краіне»

Сёння, 16 верасня, у судзе Цэнтральнага раёна Мінска прайшлі суды над затрыманымі 14 верасня роднымі і блізкімі Ігара Пцічкіна, які памёр у СІЗА. 



У суд даставілі пяць чалавек: Сяргея Яўменава (стрыечны брат памерлага), Аляксандра Гаўрыша, Віктара Катляніка, Ігара Кавалёва і Ірыну Міронавіч (Пцічкіну). Усім ім інкрымінаваўся  арт. 23.34 ч. 1 (несанкцыянаванае пікетаванне).
 
 
Сястра загінулага Ігара Пцічкіна — Ірына Мірановіч прыйшла ў суд па позве: пасля затрымання ў суботу яе адпусцілі дадому. Астатніх даставілі з Цэнтральнага РУУС.
 
 
Як паведамляе TUT.BY, каля будынка суда Ірына сказала журналістам: «Я хачу, каб прэзідэнт даў адказ, што адбываецца ў гэтай краіне. Я прыйшла за праўдай!»
 
 
 
 
 
Замест праўды Ірына атрымала папярэджанне. Ігар Кавалёў, Аляксандр Гаўрыш, Віктар Катлянік атрымалі штраф у пяць базавых велічынь (500 тысяч рублёў), Сяргей Яўменаў — шэсць базавых велічынь (600 тысяч рублёў). Малады чалавек кажа, што атрымаў большы штраф таму, што не пагадзіўся з прысудам. 
 
 
Ірына Мірановіч кажа, што не згодная з прысудам, будзе яго абскарджваць, бо яна не рабіла ніякай масавай акцыі, а проста ішла па вуліцы з кветкамі і партрэтам свайго брата, а ў момант затрымання стаяла на скрыжаванні і чакала зялёнага святла, перадае Радыё Свабода.
 
 
«Чаму можна было пакласці кветкі да месца трагедыі на Нямізе, а нельга — да таго месца, дзе загінуў мой брат?»— пытаецца яна. 
 
 
Ірына Мірановіч лічыць, што гэта пазбаўленне яе права хадзіць па вуліцах з кветкамі і партрэтам брата. Яна сказала, што сведкі па справе, самі міліцыянты пацвердзілі, што яна нічога не рабіла, не заклікала, што рэальна гэта не быў ніякі пікет, але тым не менш суд яе пакараў. Сястра Ігара Пцічкіна лічыць гэта несправядлівым і паспрабуе абскардзіць гэта рашэнне. Таксама Ірына Мірановіч абуралася тым, што яе, цяжарную, некалькі гадзінаў трымалі ў міліцыі, нічога не тлумачыўшы.
 
 
Ігар Кавалёў расказаў, што ўвесь час да суду ён правёў у ізалятары на Акрэсціна. У такую ​​сітуацыю ён трапіў упершыню і, паводле яго слоў, быў шакаваны. У нядзелю ў Ігара быў дзень нараджэння  яму споўнілася 22 гады.
 
 
Хлопец распавёў, што аб смерці Ігара Пцічкіна даведаўся з навінаў TUT.BY, Ігар Пцічкін яму нікім не даводзіцца, але ён не мог застацца абыякавым да гэтай сітуацыі і ў суботу пайшоў на акцыю падтрымаць родных і блізкіх загінулага.
 
 
На пытанне суддзі, ці згодны ён з прысудам, Ігар Кавалёў адказаў, што калі ў нас у краіне акцыі маўчання і тое, што ён трымаў у руках кветкі, лічыцца мітынгам, то ён з прысудам згодны.
 
 
Аляксандр Гаўрыш — студэнт, затрымліваўся ўпершыню. Яго абвінавацілі ў «актыўным удзеле ў несанкцыянаваным пікетаванні». Сам Аляксандр кажа, што хоць па закону ён вінаваты, такім сябе не лічыць. Ён быў сябрам Ігара Пцічкіна. Пра акцыю даведаўся з групы VKontakte і пайшоў падтрымаць родных.

Віктар Катлянік —  прадпрымальнік. Кажа, што даведаўся пра акцыю з навін у «Нашай Ніве»і на TUT.BY, аб зробленым не шкадуе.

Абмеркаванне:

  • Michail Vashkevich-Belarus.
  • 2013-12-07 23:33:27
Михаил Вашкевич-Беларус; www.ksdnb1.narod.ru , pisatel@tut.by Первый руководитель независимой Беларуси, председатель Парламента РБ Станислав Шушкевич направил министру труда и социальной защиты
Республики Беларусь М. А. Щеткиной письмо следующего содержания: «Прошу выдать мне справку о том, на основании каких законов (декретов, указов, других нормативных актов) мне выплачивается пенсия в
размере 3200 рублей (30 центов США) в месяц». Ответ; так решил персонально диктатор``президент``А.Г.Лукашенко. Позорный декрет Лукашенко № 16 от 9 сентября 1997 года, на основании которого творится
это мракобесие и экономический терроризм, министерство обязано рассматривать как государственную тайну.

Каментаваць