Усе затрыманныя 26 красавіка атрымалі суткі (анлайн)

У Савецкім судзе Мінска разглядаліся справы затрыманных 26 красавіка. Актывістаў і журналістаў абвінавацілі ў незаконным пікетаванні, непадпарадкаванні патрабаванням міліцыі і дробным хуліганстве.

 



Фота прэсс-службы БАЖ


19:35 Апошняму з затрыманных 26 красавіка, Аляксандру Тарнагурскаму, прысудзілі 10 сутак арышту. Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве і непадпарадкаваньні міліцыі.

18:55. Генадзю Барбарычу таксама прысудзілі трое сутак адміністратыўнага арышту. Ён сказаў, што будзе абскарджваць прысуд. З улікам таго часу, што ён ужо адсядзеш на Акрэсціна, Генадзя мусяць выпусціць сёння а 21:45.

Такім чынам, яшчэ не вынесены прысуд толькі Аляксандру Тарнагурскаму.

18:40. 10 сутак далі і Дзмітрыю Чарняку, прадстаўніку аргкамітэта Чарнобыльскага шляху.

 

18:35. Як паведамляе Радыё Свабода, сведкі ў справе Генадзя Барбарыча тыя самыя, што ў працэсе над Аляксандрам Ярашэвічам. Адкават Аляксандр Галіеў адзначыў, што супярэчнасцяў у паказаннях сведак стала яшчэ больш, таксама рапарты міліцыянтаў ідэнтычныя і не завераныя, таму, паводле слоў адваката, ня могуць лічыцца доказам. Суддзя аб'явіў перапынак для вынясення прысуду.

18.15. Ігару Трухановічу прысудзілі 10 сутак арышту (арт. 23.4 і 23.34 КаАП). Ён апынуўся вінаваты ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце (хаця акцыя была дазволеная Мінгарвыканкамам), а таксама ў тым, што непадпарадкаваўся, законным патрабаванням міліцыі (хаця затрымлівалі яго невядомыя ў штацкім).

Прысуды яшчэ трох затрыманых — Дзмітрыя Чарняка, Аляксандара Тарнагурскага (прадстаўнікі аргкамітэту «Чарнобыльскага шляху», якія адказвалі за гукаўзмацняльную апаратуру), і журналіста Генадзя Барбарыча — пакуль не вядомы.

17.45. Аляксандру Ярашэвічу прысудзілі 3 сутак адміністратыўнага арышту. З улікам таго часу, які журналіст ужо правёў на Акрэсціна, тэрмін зняволення заканчваецца сёння ўвечары. Аляксандра затрымалі ў 21.45 26 красавіка.

17.05. У працэсе над Яашэвічам аб'яўлены перапынак, пасля якога будзе агучаны прысуд.

17.00. У працэсе на Ярашэвічам дапрашваюць іншых міліцыянтаў.  Міліцыянт Карповіч згадаў, што побач з месцам затрымання быў кінатэатар «Мір». Між тым у пратаколе пазначаны адрас Машэрава, 2.  Адвакат звярнуў увагу суда, што паказанні сведкі і дадзеныя пратакола разыхозяцца. Выснова —  сведка хлусіць. Пытанне — наўмысна ці не — пакінем без адказу.

16.40. У справе Ігара Трухановіча аб'яўлены перапынак. У суд павінны даставіць рашэнне Мінгарвыканкама пра дазвол акцыі 26 красавіка. Гэта дакумент неабходны, бо Трухановіча вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыяваным пікетаванні.

16.30. У працэсе над Аляксандрам Ярашэвічам аб'яўлены перапынак на некалькі хвілін. Пасля будуць дапрошаныя яшчэ сведкі.

16.05. Па інфармацыі Радыё Свабода, Аляксандар Ярашэвіч папрасіў запрасіць сведкам Генадзя Барбарыча, але суддзя адмовіў. Віны сваёй Аляксандр не прызнаў. Заявіў, што паказаў пасведчанне міліцыянтам і падпарадкаваўся іх загаду ехаць у пастарунак. Затое амапавец Сяргей Рэут засведчыў, што журналіст Аляксандар Ярашэвіч не падпарадкоўваўся міліцыі, размахваў рукамі. Сведка не памятае, якая крама была побач

16.00. Пачаўся разгляд справы Дзмітрыя Чарняка.

15.50. Вячаслаў Дашкевіч атрымаў 5 сутак адміністратыўнага арышту.

15.35. У гэтыя хвіліны распачаўся суд над Аляксандрам Ярашэвічам.

15.25. Бліжэйшым часам чакаецца вынясенне прысуду Вячаславу Дашкевічу, прадстаўніку "Еўрапейскай Беларусі".

15.15  Па інфармацыі Радыё Свабода, у пратаколе затрымання Генадзя Барбарыча і Аляксадра Ярашэвіча напісана: "Журналістаў затрымалі каля крамы «Акіян» на вуліцы Казлова. Міліцыянты пабачылі двух падазроных, падышлі і папрасілі прадставіць дакументы. Тыя адмовіліся паказаць. Міліцыянты папрасілі «двух падазроных чалавек» прайсці за імі, але яны селі на асфальт і адмаўляліся ўставаць. Тады іх сілай адвезлі ў пастарунак".

Паводле саміх журналістаў, яны былі затрыманыя каля РУУС Савецкага раёну, куды прыйшлі, каб даведацца пра лёс затрыманых падчас акцыі «Чарнобыльскі шлях».

15.10. Як павеамляе радыё Свабода,  Ігар Трухановіч распавёў на судзе, што прымаў удзел у дазволеным шэсці «Чарнобыльскі шлях», выкрываў лозунгі — напрыклад, «До чего дошёл прогресс, здоровья нет, а есть АЭС». Дайшоў да плошчы Бангалор, але на саму плошчу не пайшоў, вырашыў сысьці дадому. За ім увесь час ішоў чалавек у цывільным. Ён паспрабаваў уцячы ад незнаёмца, але тут падбеглі яшчэ двое, павалілі на зямлю, зацягнулі ў двор, а пасля пад’ехаў мікрааўтобус, і яго туды запхнулі. Ніякага супраціву ён не аказваў. Ніхто з людзей у цывільным не прадставіўся.

14.50. У кабінет суддзі Аксаны Рэлявы павялі Ігара Трухановіча. Хлопца вінавацяць у незаконным пікетаванні і непадпарадкаванні законным патрабаванням міліцыі.

14.40. Авакату Аляксандру Галіеву толькі зараз перадалі справы затрыманых журналістаў для азнаямлення.

14.20.  Судовыя пасяджэнні пакуль яшчэ не пачаліся. Справу затрыманных журналістаў, Генадзя Барбарыча і Аляксандра Ярашэвіча, будзе разглядаць суддзя Кірыл Палулех.  Аляксандра Тарнагурскага — Аксана Рэлява, Дзмітрыя Чарняка і Вячаслава Дашкевіча — Дзмітры Паўлючэнка.

14.05. Ігара Трухановіча судзіць Аксана Рэлява

14.00. Пачалі запускаць у зал судовага пасяджэння. Але забаронена браць з сабой фота і відэа апаратуру, а таксама ноўтбукі, нэтбукі, планшэты.

13.05. У судзе абвяшчаны абедзены перапынак да 14.00. Усіх выдаляюць з будынка. Але адвакаты засталіся ў памяшканні. Не выключана, што справу разглезяць якраз пад час перапынку. Ніхто не разыходзіцца.

13.00. Стала вядома, што журналістаў Барбарыча і Ярашавеча будзе абараняць адвакат Аляксандр Галіеў. У залу пасяджэнняў №1 Савецкага суда акрамя згаданых 6 чалавек, прывялі таксама ўсіх, каго прывезлі ў аўтазаку: пьяніц, эбашыраў і г. д. Маленькая зала ужо амаль запоўненая. Невядома ці пусцяць туды яшчэ какго-небудзь.

12.50. У будынак суда людзе запусцілі. Але пакуль яшчэ невядома; хто будзе весці судовы працэс, ці дадуць магчымасць усім, хто прыйшоў, прысутнічаць на судовым пасяджэнні. Нічога пакуль не можа праясніць і адзін з адвакатаў Аляксандр Галіеў, і прадстаўнік юрыдычнай службы БАЖ Андрэй Бастунец. Ідзе вырашэнне працэдурных пытанняў.

12.40. Нарэшце ў суд прывезлі затрыманых. У будынак суда пакуль нікога не пускаюць. Усе, хто прыйшоў падтрымаць журналістаў і апазіцыйных актывістаў, чакаюць на ганку.

11.00 Як перадае Радыё Свабода, затрыманых вывезлі з турмы Акрэсціна. Іх вязуць у суд.
Усяго 6 чалавек:
 

  • Дзмітры Чарняк, Аляксандар Тарнагурскі — прадстаўнікі аргкамітэту «Чарнобыльскага шляху», якія адказвалі за гукаўзмацняльную апаратуру,
  • Ігар Трухановіч, анархіст,
  • Вячаслаў Дашкевіч, прадстаўнік «Эўрапейскай Беларусі»,
  • Аляксандар Ярашэвіч і Генадзь Барбарыч, журналісты.



На ганку суду іх чакаюць адвакаты.

10.30. Суд так і не пачаўся. Генадзя Барбарыча і Аляксандра Ярашэвіча ў суд яшчэ не прывезлі. каля будынка суда сабралася некалькі дзясяткаў журналістаў, якія прыйшлі падтрымаць сваіх калег.

10.10. У памяшканні суду сабраліся праваабаронцы, журналісты і блізкія затрыманых пад час акцыі 26 красавіка. Спісаў разгляду адміністратыўных спраў пакуль няма. Таксама тут знаходзіцца дарадца амбасады ЗША Крыстофэр Паніка. Затрыманых яшчэ не прывезлі.


 

Журналістаў Ярашэвіча і Барбарыча заводзяць у будынак суда. 29 красавіка. Фота Б. Гарэцкага

Каментаваць