Сёння і заўтра ў Мінску Дзень самотнага букета

У Мінску сёння і заўтра на лаўках можна знайсці бясплатныя букеты



Фота www.floristicplanet.by


Мінскія фларысты падрыхтавалі жыхарам і гасцям сталіцы прыгожы падарунак — Дзень самотнага букета. Выдатныя летнія букеты яны пакінуць на лаўках у Цэнтральным батанічным садзе, скверах і на цэнтральных вуліцах Мінска, паведамляе www.kp.by.

Букеты на лаўках можна знайсці сёння і заўтра. Прычым да іх будуць прыкладацца паштоўкі з пажаданнямі.

"Вось такi летнi букет атрымаўся ў мяне сёння для цудоўнага свята "Мiжнародны Дзень самотнага букета" па запрашэннi фларыстычнага журнала *http://www.floristicplanet.by/. Вельмi цiкава было паўдзельнiчаць i падарыць людзям хвiлiнку радасцi ад прыгажосцi маiх кветак". піша ў "УКантакце" фларыстка Наталля Воўк.


 

Усім, хто знойдзе букет, прапануюць выкладваць у інтэрнэце фота з хэштэгам #одинокийбукетбеларусь

"Самае цудоўнае, што ў гэтвм мерапрыемстве ўдзел можа прыняць любы жыхар нашай краіны. Рабіце букеты, дзяліцеся добрым настроем і эмоцыямі з іншымі, незнаёмымі вам людзьмі", — заклікаюць фларысты

Каментаваць