Сёння праваслаўныя адзначаюць Тройцу

Дзень Святой Тройцы (Тройца, Пяцідзесятніца, Спасланне Святога Духа, Сёмуха) — свята хрысціянскага календара, якое адзначаюць у апошнюю нядзелю мая, на 49-ы дзень пасля Вялікадня.

 



Троіца сімвалізуе спасланне Святога Духа на апосталаў. У Бібліі сказана, што Ісус Хрыстос паабяцаў вучням вярнуцца пасля узнясення, і сваё абяцанне стрымаў менавіта ў гэты дзень.

Пасля Узнясення на неба Ісуса Хрыста, што адбылося на саракавы дзень пасля Яго Уваскрасення, апосталы і іншыя вучні неадлучна знаходзіліся ў Ерусаліме. Была разам з імі і Маці Божая. І творачы малітву, яны чакалі здзяйснення словаў Збавіцеля, Які сказаў ім на развітаньне: «…прымеце сілу, як сыдзе на вас Дух Сьвяты, і будзеце Мне сведкамі ў Ерусаліме, і ва ўсёй Іудзеі і Самарыі, і нават да краю зямлі» (Дзеян. 1,8).

І вось надышоў дзясяты дзень пасля Узнясення і пяцідзясяты пасля Пасхі (адсюль яшчэ адна назва свята — Пяцідзясятніца). «…І раптам пачуўся гук з неба, нібы ад павеву буйнага ветру, і напоўніў увесь дом, дзе яны былі. І з'явіліся ім падзеленыя языкі, як бы вогненныя, і апусціліся па адным на кожнага з іх. І напоўніліся ўсе Духам Святым і пачалі гаварыць на розных мовах, як Дух Святы даваў ім вяшчаць» (Дзеян. 2, 2-4). Гэтая падзея, апісаная ў кнізе Дзеянняў святых апосталаў, была відавочным знакам таго, што Бог дае апосталам здольнасць і сілы для пропаведзі вучэння Хрыстовага ўсім народам.

З дня сашэсця Святога Духа на апосталаў вера хрысціянская пачала хутка распаўсюджвацца. Разышоўшыся па розных краінах, апосталы ўтваралі там хрысціянскія абшчыны, пасвячалі ў епіскапы, свяшчэннікі і дыяканы. Гэтая непарыўнасць апостальскай пераемнасці (яна азначае несупыннасць перадачы благадаці Святога Духа), ёсць непарыўнасць сувязі з Апостальскай Царквой і захоўваецца Праваслаўнай Царквой да сённяшніх дзён.

На свята Тройцы ў царкве адбываецца адна з самых ўрачыстых службаў.

Традыцыйна у гэты дзень варта ўпрыгожыць жыллё галінкамі бярозы з лісткамі, якія толькі распусціліся, як сімвал жыцця і росквіту.

Перад Сёмухай важна старанна прыбраць кватэру або дом.

Можна ачысціць дом і ад духоўнага бруду: абыйсці са свечкай увесь дом і трохразова перахрысціць ўсе куты. Варта задумацца пра тое, ці чыстыя твае думкі і справы. Пакаяцца ў сваіх грахах, памаліся.

На свята прынята запрашаць сям'ю і сяброў у свой дом ды частаваць блізкіх і родных.

Каментаваць