Сёння СБ ААН правядзе экстраннае пасяджэнне па Украіне

Савет Бяспекі ААН сёння, 12 лістапада, правядзе экстраную сустрэчу, на якой удзельнікі абмяркуюць сітуацыю на Украіне. Пра гэта паведамілі шматлікія інфармагенцтвы.



Сустрэча прызначаная на 14.30 (22.30 мінскі час). Са справаздачай пра апошнія падзеі на Украіне выступяць прадстаўнікі сакратарыята ААН.

 

Раней канцлер Германіі Ангела Меркель запэўніла прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку, што ўкраінскае пытанне стане адным з самых важных на саміце G20.

Каментаваць