Сёння ў Беларусі Радаўніца — дзень памінання памерлых

Гэта адно з найстаражытнейшых святаў, якое сягае каранямі ў язычніцкія часы ўсходніх славян і звязана з культам продкаў.

На Радаўніцу праваслаўныя наведваюць могілкі, моляцца аб супакоі душ сваіх блізкіх і дзеляцца з імі радасцю ад Уваскрэсення Хрыста. У Беларусі Радаўніца з’яўляецца непрацоўным днём.

Паводле традыцыі, у гэты дзень непажадана штосьці сеяць або садзіць. Напярэдадні Радаўніцы гаспадыні гатавалі стравы для памінання на могілках, прычым колькасць страў павінна была быць няцотнай. Усё прыгатаванае складвалі ў вялікую палатняную хустку, туды ж клалі асвечаныя на Вялікдзень фарбаваныя яйкі. Раніцай людзі ішлі ў царкву, паміналі блізкіх, а пасля абеду адпраўляліся на могілкі.

Жанчынам над магіламі належала галасіць, а мужчыны павінны былі качаць асвечанае яйка са словамі "Хрыстос уваскрэс". Затым усе моўчкі рассаджваліся вакол магілы і даставалі стравы. Урачыстая трапеза пачыналася з запрашэння нябожчыка. Пасля трапезы крыху ежы і пітва пакідалі для памерлых, а рэшткі раздавалі жабракам.

Паводле radyjo.net

Каментаваць