Сёння — Сусветны дзень свабоды прэсы

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў шчыра віншуе ўсіх сваіх калег!

Для краін, дзе гэтай свабоды няма, свята мае асаблівае значэнне. Яно дэкларуе свабоду выказвання як адну з найвышэйшых каштоўнасцяў, без якой грамадства робіцца глухім і сляпым. Прычым не толькі да чужых, але і да свах уласных праблем. Таму вельмі важна, каб гэтая свабода заставалася ў сістэме каштоўнасцяў кожнага грамадзяніна, і асабліва — журналіста.

Нагадаем, што Сусветны дзень свабоды прэсы адзначаецца з 1992 года па ініцыятыве прадстаўнікоў незалежнага друку краін Афрыкі пры падтрымцы ЮНЭСКА. 3 траўня ў 1991 г.ода ў сталіцы Намібіі Віндхуку журналісты Афрыкі прынялі гэтак званую "Віндхукскую дэкларацыю", у якой заклікалі ўрады дзяржаў свету забяспечваць свабоду прэсы і яе дэмакратычны характар. У дэкларацыі падкрэслівалася, што найважнейшым складнікам любога дэмакратычнага грамадства з`яўляецца свабодная, плюралістычная і незалежная прэса.

Каментаваць