Скандальны рэйд у Крупках

У Крупках, дзе 18 і 19 лістапада сталічная міліцыя беспрычынна збіла некалькі дзясяткаў чалавек, прайшлі суды. Затрыманыя атрымалі штрафы 700 тысяч рублёў.

Міліцыя правяла “зачыстку двух мясцовых клубаў. Адмыслова для гэтага разам з праваахоўнікамі прыехаў нават аўтазак. Паводле словаў сведак і пацярпелых, амапаўцы ў чорнай форме ўрываліся ў клубы і загружалі ў аўтазак усіх, хто ім не падабаўся. “Зачыстка працягвалася, пакуль былі месцы ў аўтазаку.

“Мы сядзелі ў клубе з пляменнікам і дачкой, раптам запалілася святло, і я пачуў гук удару. Азіраюся, а там такі здаровы амапавец ударыў хлопца ў твар, ад чаго той адляцеў і галавой рассек нейкай дзяўчыне брыво, пасля чаго хлопца забралі. Забіралі людзей без усялякага прынцыпу — проста тых, хто не спадабаўся. Ніякай там бойкі не было, і п’яных асабліва таксама, яны хапалі ўсіх, хто блізка быў. Атрымліваецца, зараз ні нам, ні дзецям нашым нават схадзіць на дыскатэку нельга! Як увогуле далей жыць? — абураецца Аляксандр, сведка падзеяў.

Былому міліцыянту Руслану пашанцавала менш: “Мы з сябрамі выйшлі з дыскатэкі ды пайшлі ў краму купіць папіць. За намі зайшлі каля 20 амапаўцаў. У краме стала цесна, і хтосьці выпадкова штурхнуў аднаго з іх. Яны пачалі крычаць на чалавека і пагражаць яму. Я зрабіў заўвагу, нагадаўшы пра дырэктыву прэзідэнта “Аб ветлівым звароце да грамадзян. Тады яны мяне скруцілі ды кінулі ў аўтазак.

Пасля гэтага ў пастарунку амапаўцы пагражалі Руслану згвалтаваць дубінкай і збівалі затрыманых з ім сяброў. Паводле рапарту, Руслан напаў на 20 амапаўцаў, лаяўся на іх матам і г. д.

Малады чалавек зазначае, што мясцовыя міліцыянты самі баяліся гасцей са сталіцы: “Ды яны ўвогуле пры іх шэптам размаўлялі. Капітан да гэтага сяржанта (амапаўца) падыходзіў і казаў: дазвольце звярнуцца...

Паводле Мінгарвыканкаму, гэта была прафілактычная акцыя, накіраваная на перадухіленне правапарушэнняў. “Насамрэч гэтая “прафілактычная акцыя проста паказала тую неабмежаваную ўладу, якая цяпер у руках міліцыі, і прадэманстравалі такі ўзаконены гвалт. Гэта агульная тэндэнцыя, якая зараз ідзе ў краіне, — нармальная з’ява для паліцэйскай дзяржавы, — каментуе рэйд міліцыянтаў праваабаронца Уладзімір Лабковіч.

Праваабаронцы заклікаюць усіх пацярпелых і незаконна асуджаных звяртацца ў суд з абскарджаннем прысудаў. Праваабарончы цэнтр “Вясна прапаноўвае сваю дапамогу ў напісанні скаргаў і заяваў на дзеянні міліцыі.

Паводле інфармацыі Руху “За Свабоду

Каментаваць