Скандал у Музеі Купалы

Каліграма, ці выкладанне вершаванымі радкамі выяўленчай формы, хаця і вядомая з антычных часоў, была здаўна не чужая беларускаму эстэтычнаму пачуццю.

Нездарма Сімяон Полацкі знаёміў з гэтымі дзівосамі ў сярэдзіне ХVІІ стагоддзя маскоўскі царскі двор, а геній наватарскай паэзіі Францыі пачатку ХХ стагоддзя Гіём Апалінэр (ён жа Кастравіцкі, беларус з паходжання) апяваў у такіх вершах і сваю каханую, і Парыж.



Каліграма, ці выкладанне вершаванымі радкамі выяўленчай формы, хаця і вядомая з антычных часоў, была здаўна не чужая беларускаму эстэтычнаму пачуццю.

Нездарма Сімяон Полацкі знаёміў з гэтымі дзівосамі ў сярэдзіне ХVІІ стагоддзя маскоўскі царскі двор, а геній наватарскай паэзіі Францыі пачатку ХХ стагоддзя Гіём Апалінэр (ён жа Кастравіцкі, беларус з паходжання) апяваў у такіх вершах і сваю каханую, і Парыж.

Зыходзячы з таго, што самі творы мастацтва фармуюць гіпертэкст культуры, ці сумуючы па ўсходняй іерагліфіцы, якая збліжае вобраз і форму яго фіксацыі, малады экспазіцыянер Хрысціна Сташкевіч задумала прапанаваць мінчукам канцэптуальную выставу сучаснага мастацтва “Графема, дзе вобраз і слова мусілі ісці поруч: “Хто сказаў, што мастакі не могуць пісаць?

Здавалася, і месца было выбрана адпаведнае — Літаратурны музей Янкі Купалы, установа, якая ў адным са сваіх экспазіцыйных залаў апошнім часам папулярызуе выяўленчае мастацтва.

Імёны жывапісцаў, якіх аб’яднаў праект, цудоўна вядомы зацікаўленым гледачам — ад Уладзіміра Цэслера і Сяргея Кірушчанкі да маладых Руслана Вашкевіча, Аляксея Губарава, Міхаіла Гуліна… Але з адкрыцця выставы (13 сакавіка) прайшло толькі 6 дзён, як газета “СБ — Беларусь сегодня вуснамі сваёй карэспандэнткі Ірыны Завадскай адгукнулася з нагоды выставы вельмі скептычна, пайменаваўшы некаторых аўтараў “правакатарамі і засумняваўшыся ў вартасці такога мастацтва. Маўляў, калі раней Уладзімір Цэслер у серыі “Вектарная прастора абмяжоўваўся аптычнай гульнёй ліній (“якія гарантавалі галавакружэнне), то зараз выклаў гэтыя лініі тэкстам рамана Пялевіна “Generation П. А Руслан Вашкевіч у “Партрэце на памяць адлюстраваў свой уласны твар, завяршыўшы ім падобную да ленінскага маўзалея канструкцыю з надпісам “No smoking. Аўтарка, праўда, не ставіла канчатковай кропкі пад прысудам, дапускаючы, што нават музей з гісторыяй у паўстагоддзя — месца для мастацкага канцэптуальнага эксперыменту дапушчальнае. Маўляў, музей — не могілкі культуры.

І, магчыма, праект паспяхова працягваў бы сваё існаванне ў выставачнай прасторы, каб кропку не паставіла вышэйшае кіраўніцтва Міністэрства культуры, якое ўспрыняло сціплую публікацыю як загад і транслявала гэты загад у музей. Пералічаныя творы знятыя з экспазіцыі. Парадаксальна, але падзея можа паспрыяць папулярызацыі творчасці “адкінутых творцаў не менш, чым выстава. Як і паўстанне “чорных спісаў забароненых рок-музыкаў у 2004 годзе мела для апошніх не толькі адмоўны бок. Прыкра, аднак, што абмаляваная схема паслядоўнасці падзей выразна ілюструе спосаб функцыянавання таталітарнай сістэмы, ад якога найперш церпяць суб’екты творчага працэсу — мастакі, экспазіцыянеры, музей. А першасным робіцца не слова, не вобраз, а лінія па-згодніцку сагнутай спіны.

Каментаваць