Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Скаргу незалежнага гарадзенскага журналіста зарэгістравалі ў камітэце ААН

Журналіст-фрылансер, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Алесь Кіркевіч атрымаў з Камітэта ААН па правах чалавека паведамленне пра рэгістрацыю ягонай скаргі на рашэнне судоў Беларусі ў дачыненні яго.



У Беларусі журналіст неаднаразова быў штрафаваны за «працу як журналіста без акрэдытацыі ў МЗС». Пакуль гэта адказ з Жэневы на першую скаргу, паведамляе Радыё Рацыя.

Агулам Алесь адаслаў дзве скаргі:

 — Скаргі былі звязаныя з перашкодамі, якія чыніліся мне і маім калегам у прафесійнай дзейнасці, у занятку журналістыкай. У выніку мы падалі адпаведныя скаргі ў камітэт пра правах чалавека ААН і нарэшце яны былі зарэгістраваныя, прынятыя. Гэта адзін з этапаў змагання на міжнародным узроўні за свае правы на права займацца сваёй прафесіяй у Беларусі, як бы гэта не было парадаксальна.


Усе неабходныя паперы на перасылку ў Жэневу, у Камітэт па правах чалавека падрыхтавалі праваабаронцы гарадзенскага прадстаўніцтва праваабарончага цэнтру «Вясна». Нагадаем, што Алесь Кіркевіч быў аштрафаваны на 25 базавых адзінак у 2015 годзе паводле артыкула адміністрацыйнага кодэкса Беларусі 22. 9 частка 2 ( незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі).


Каментаваць