Скрыня-акварыум, скрыня-вогнегаснік, скрыня-шпакоўня

Мы працягваем фотапраект "Паштовыя скрыні Беларусі". У серыю трапляюць фотаздымкі паштовых кантэйнераў пераважна вясковых сядзібаў, якія часта адрозніваюцца маляўнічасцю і арыгінальнасцю выканання. Прапануем вам гэтым разам фотаздымкі паштовых скрыняў, зробленых у вёсках Залессе, Вольна, Бартнікі, Рэпічы, Ішкладзь, Міцкевічы, Моўчадзь, Лотвічы, пасёлку Жамчужны Баранавіцкага раёна.

 



Калі вашага паштальёна таксама чакае нейкая незвычайная скрыня, калі ласка, дасылайце нам яе фота. А мы з задавальненнем размясцім яго ў чарговай частцы нашага фотапраекта.

 

Даслаць фота можна на адрас novychas@gmail.com з пазнакай "Паштовыя скрыні Беларусі". Акрамя фота скрыні пазначце, калі ласка населены пункт. І калі жадаеце, напішыце колькі словаў пра сябе.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2015-11-27 16:23:09
Скрыні-шпакоўні парадавалі :) А скрыню-трубку я і ў Мінску бачыў на 2-м Радыятарным.



Ішкладзь ці ўсё-ткі Ішкалдзь?
  • Арцём
  • 2015-11-27 18:48:09
Ішкладзь, дзякуй вялікі :)



А скрыні-трубы вельмі распаўсюджаныя у розных мадыфікацыях. Такіх шмат па вёсках
  • ВР
  • 2015-11-27 19:20:11
Можа, гэта народная назва - ІшКЛадзь? Бо афіцыйна-то Ішкалдзь, сам вандраваў па Баранавіцкім раёне, помню, і толькі што праверыў па даведніку.



Ну Вы ўжо можаце дысертацыю пра скрыні абараніць :)

Каментаваць