Славамір Адамовіч прабудзе ў Навінках да аўторка

Пра гэта ў сваім Фэйсбуку напісала грамадская актывістка Юлія Сцяпанава.

«Славаміра Адамовіча ўтрымліваюць у «Навінках» — 11 аддзяленне, 7 корпус. Лекар сказаў, што яны яго будуць трымаць там да аўторка.

UPD. Славаміра можна наведваць. Адвезлі яго ў «Навінкі» па рэкамендацыі лекара Мядзельскай бальніцы. Пратакол Славаміру не паказалі. Грошы, ровар, заплечнік — адабралі, вопіс ніхто не праводзіў», — паведаміла Сцяпанава.

Нагадаем, учора ўвечары Славамір Адамовіч быў затрыманы ў Будславе, дзе сёння праходзіць Будслаўскі фэст — паэт адмовіўся паказваць свае рэчы для дагляду.

Каментаваць