Славаміра Адамовіча затрымалі ў Будславе і адвезлі ў Навінкі

Вядмага паэта арыштавалі падчас рэлігійнага свята ў Будславе.

Учора ўвечары паэт Славамір Адамовіч быў затрыманы за адмову праходзіць асабісты агляд, што спрабавалі правесці хлопцы, якія назваліся чальцамі БРСМ і дзяжурылі падчас Будслаўскага фэста — ўрачыстасцяў ў гонар Будслаўскай іконы Божай Маці. Паэта пасадзілі ў машыну хуткай дапамогі і вывезлі ў Мінск, дзе позна ўвечары аформілі ў аддзяленне псіхіятрычнага шпіталя Навінкі. Пасля гэтага сувязь з Адамовічам спынілася.

Як паэт паспеў апавесці журналістам, ён прыехаў у Будслаў наведаць магілы сваіх продкаў на мясцовых могілках. Славамір Адамовіч быў уражаны тым, што падчас яго затрымання вернікі не дапамагалі яму абараняцца, а некаторыя з іх нават падтрымалі гвалтоўныя дзеянні супраць паэта.

Таксама ў сваім Фэйсбуку ксёндз Вячаслаў Барок апавёў абуральную гісторыю, як яго машыну без тлумачэння прычын не хацелі прапускаць да касцёла ДАІшнікі. Пасля ўсё ж прапусцілі, аднак папярэдне склалі адміністрацыйны пратакол быццам бы за затрымку на скрыжаванні.


Каментаваць