Славянск: антытэрор працягваецца, ёсць ахвяры, тэрарысты прыкрываюцца мясцовымі жыхарамі

Антытэрарыстычная аперацыя ў Славянску працягваецца. У ходзе бою тэрарысты прыкрываюцца жывым шчытом з ліку мясцовага насельніцтва, паведамляе прэс-служба МУС.



Акрамя таго, мясцовыя жыхары паведамляюць, што сепаратысты масава абстрэльваюць і падпальваюць жылыя дамы. Ёсць ахвяры сярод мясцовага насельніцтва. 4 чалавекі загінулі і каля 30 параненыя з боку сілаў МУС.

Тэрарысты таксама спрабавалі пераабсталяваць вагоны для вугалю пад бронецягнік. Для гэтага яны рэзалі байніцы, прыстасаваныя для вядзення агню, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Паводле паведамлення, пасля пацверджання дадзеных выведкі, сіламі і сродкамі армейскай авіяцыі планы тэрарыстаў былі разбураныя — дадзены цягнік для выкарыстання ў дыверсійна-тэрарыстычных акцыях з пункта выйсці не змог.

Акрамя таго на трасе Харкаў — Данецк, на ўчастку паміж Славянскім і Ізюмам, узброеныя сепаратысты абстралялі мікрааўтобус, у якім з зоны баявых дзеянняў вывозілі параненых.
 

У выніку абстрэлу правы бок аўтамабіля прабіты кулямі, інфармуе прэс-служба МУС. Толькі таму, што што мікрааўтобус быў браніраваны, удалося пазбегнуць гібелі пасажыраў. Падчас перастрэлкі загінуў супрацоўнік спецпадраздзялення МУС, які ўваходзіў у групу суправаджэння.

У цяперашні час баі працягваюцца.

Каментаваць