Слонім: сябры дэмакратычнага згуртавання ўшанавалі Алега Лойку

Сёння, 1 траўня  — дзень нараджэння аднаго з самых знакамітых слонімцаў, доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, былога дэкана філалагічнага факультэта БДУ Алега Лойкі (1931–2008).



Помнік Алегу і Лідзіі Лойка. Фота Сяргея Чыгрына


Апошнія гады свайго жыцця Алег Антонавіч Лойка пражыў у родным горадзе. Там ён і пахаваны на гарадскіх могілках разам з жонкай. Штогод сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл узгадваюць і ўшаноўваюць свайго земляка. Вось і сёння, 1 траўня, яны наведалі магілу Алега Лойкі, усклалі кветкі і прыгадалі яго добрымі словамі.

Фота аўтара

Каментаваць