Слонімца Віктара Марчыка дапытвалі ў міліцыі

9 ліпеня ў Слонімскі РАУС быў выкліканы мясцовы грамадскі актывіст, сябра Савета і каардынатар па Гарадзенскай вобласці грамадскага аб’яднання прадпрымальнікаў “Перспектыва” Віктар Марчык.



9 ліпеня ў Слонімскі РАУС быў выкліканы мясцовы грамадскі актывіст, сябра Савета і каардынатар па Гарадзенскай вобласці грамадскага аб’яднання прадпрымальнікаў “Перспектыва” Віктар Марчык (на фота).

Намеснік начальніка Слонімскага РАУС Вадзім Шчурскі каля 15 хвілін дапытваўся ў Віктара Марчыка пра сітуацыю сярод прадпрымальнікаў Слонімшчыны. Міліцыянера цікавілі пытанні, ці будуць слонімскія прадпрымальнікі аб’яўляць забастоўку, пра што гаварылі на рынках у Слоніме 1 ліпеня, якая працоўная атмасфера ў слонімскіх прадпрымальнікаў, якія планы ў іх на лета і г.д.

У час сустрэчы ў РАУСе пратаколаў допыту і гутаркі ніякіх не вялося. Разам з Віктарам Марчыкам у Слонімскім РАУС пабываў сябра слонімскай суполкі БХД Іван Бедка.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць