Слова — матэрыяльная сіла

29 сакавіка не ў Палацы спорту, а ў ДК МАЗа адбыўся канцэрт Эміра Кустурыцы і яго музычнага гурта “No Smoking Orchestra.



29 сакавіка не ў Палацы спорту, а ў ДК МАЗа адбыўся канцэрт Эміра Кустурыцы і яго музычнага гурта “No Smoking Orchestra.

Як прызналіся арганізатары, канцэрт давялося перанесці з-за малога попыту на квіткі — у 4,5-тысячны Палац іх набылі толькі каля 1000. Найбольш тыповая прычына адмовы купляць білеты нават са скідкай, якая гучала з боку тых, да каго арганізатары звярталіся асабіста — выказванні Кустурыцы ў лістападзе, калі ён захапляўся “салодкімі дыктатурамі, да ліку якіх аднёс Беларусь. Вынік атрымаўся цікавы: калі аналагічны канцэрт у 2008 годзе прайшоў з аншлагам у Палацы рэспублікі, то зараз хапіла і ДК МАЗа. Самыя стойкія прыхільнікі выдатнага рэжысёра, бачачы абвестку на зачыненых дзвярах Палацу спорту пра перанос канцэрта на гадзіну пазней (20.00) у больш сціплае памяшканне, мужна сядалі на метро і ехалі да свайго куміра Эміра.

Атрымалася, што Кустурыца трапіў у кампанію з тэнісісткамі Каралін Вазняцкі і Вікторыяй Азаранка. За месяц да прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года яны правялі дабрачынны матч у Мінску. Толькі дабрачыннасць багата каму падалася перадвыбарчай піяр-акцыяй Аляксандра Лукашэнкі: ён быццам бы выпадкова апынуўся на корце разам з дзяўчатамі. Цікава, наколькі “салодкай падасца Эміру Кустурыцы такая кампанія?

Каментаваць