Слуцк. Градкі на разаранай цаліне

На месцы знішчаных гародаў уздоўж праезнай часткі ў раёне вуліцы Сацыялістычнай красуецца быльнік. Менавіта тут ваенным пенсіянерам прапанавалі рабіць градкі замест знішчаных нядаўна трактарам.

Вылучаць новую зямлю пад гароды збіраліся толькі ўвосень. Але адвольная ліквідацыя ўладамі градак ваенных пенсіянераў нарабіла шуму. Мясцовыя ўлады не прынеслі ніякіх афіцыйных выбачэнняў жыхарам горада, але распарадзіліся разараць новы ўчастак зямлі пад гародніну.

Новы ўчастак прылягае да папярэдняга ўчастку і ўяўляе сабой поле, на якім працяглы час расла трава. Поле разарана трактарам, але агароднікам давядзецца нямала папрацаваць, каб зноў акультурыць участкі. Не кожнаму такая праца пад сілу, таму не ўсе былыя ўладальнікі градак пагадзіліся ўзяць зямлю.

Пётр Іванавіч Сцепановіч, уладальнік непашкоджанага ўчастку, паведаміў, што напісаў шмат скарг у розныя інстанцыі ў сувязі з нецывілізаваным учынкам уладаў.
“Па Канстытуцыі, улада належыць народу. Значыць, улада павінна служыць народу, а не знішчаць плён яго працы. Я сам не папакутаваў, але магу сапраўды таксама папакутаваць у далейшым. У гэтай справе важная салідарнасць. Напісаў скаргі, схадзіў у райвыканкам, ЖКГ. Дарэчы, пасля гэтай самаўпраўнасці некаторыя мае суседзі таксама пачалі цікавіцца Канстытуцыяй, — распавядае Пётр Іванавіч.

“На ранейшым участку ў мяне б была трускаўка. Перасадзіць яе не атрымалася — не паспела. Трактар поле пераараў, але яно не ўгноенае. Наўрад ці сёлета атрымаю ўраджай. Вось працую: вызваляю зямлю ад каранёў травы. Крыўдна, вядома. Але што паробіш? Там, дзе была мая трускаўка, зараз траншэі, якія зарастаюць пустазеллем. Можа, потым зробяць траўнікі? Можна б было прапанаваць людзям пасадзіць напачатку градак перад дарогай кветкі і не чапаць участкі. Нядобра ўлады паступілі. Але кампенсацыю патрабаваць не буду — баюся непрыемнасцяў, — тлумачыць Надзея Мацвееўна, 67-гадовая пенсіянерка.

Шматлікія людзі не захацелі па-новаму саджаць. Ды і баяцца, што зноў усё знішчаць.

Паводле сайта “Беларускія рэгіянальныя навіны
 
Каментаваць