Сметнік на могілках абяцалі прыбраць да Дзядоў

Па словах адміністрацыі могілак, гэта фактычна адзінае месца на тэрыторыі могілак, куды можа пад'ехаць трактар.
Фота Алены Ждановіч

Фота Алены Ждановіч


Нагадаем, учора ўвечары Алена Ждановіч размясціла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку фотаздымкі, на якіх бачна, што на месцы, дзе грамадскія актывісты традыцыйна праводзяць акцыі ўшанавання памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсій, ляжаць кучы будаўнічага смецця і вісіць плакат «Месца збора і часовага захавання будаўнічага смецця».

У адміністрацыі Кальварыйскіх могілак журналісту НЧ апавялі, што смецце ляжыць часова — маўляў, гэта адзінае шырокае месца, куды можа пад'ехаць трактар, каб яго забраць. З вузкіх праходаў супрацоўнікі могілак на тачках вывозяць смецце да агульнай кучы, куды пасля пад'зджае адмысловая тэхніка.

Супрацоўніца адміністрацыі Кальварыйскіх могілак заўпэўніла, што да Дзядоў усё будзе прыбрана і людзі, як і звычайна, змогуць ускласці кветкі і запаліць знічы. 

Каментаваць