Спадарожнікавыя антэны ад «Белсату» пераможцам дыктоўкі

Тэлеканал «Белсат» падтрымлівае V Агульнанацыянальную дыктоўку, якая адбываецца 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы. Яна пройдзе за тры этапы, наступныя два запланаваныя на 15 і 25 сакавіка. Сёлетнюю дыктоўку традыцыйна арганізоўвае Таварыства беларускай мовы (ТБМ). Пераможцы дыктоўкі атрымаюць ад незалежнага тэлеканалу спадарожнікавыя антэны.

Старшыня ТБМ Алег Трусаў кажа: «Нашая мэта — заклікаць людзей да дыктоўкі, даць ім тэксты, а далей ужо ідзе вольны валанцёрскі рух».

Напісаць дыктоўку можна ў сядзібе ТБМ у Мінску (21 лютага а 17:30), падчас іншых зарганізаваных спатканнях, на ўроках літаратуры, слухаючы радыё ці праз інтэрнэт. Відэадыктоўка, прачытаная славутаю беларускаю тэлевядоўцай Зінаідаю Бандарэнкаю, будзе размешчаная на сайце www.belsat.eu увечары 20 лютага. Кожны зможа напісаць яе сам ці са сваімі блізкімі ды сябрамі.

Хаця афіцыйны пачатак дыктоўкі 21 лютага, аднак у некаторых гарадах яе пачалі раней. Дыктоўка ў Магілёве адбылася 19 лютага, а ў Гродне пройдзе 25 сакавіка.

Сёлетнюю дыктоўку арганізатары прысвяцілі юбілеям трох беларускіх літаратараў: Максіма Танка, Якуба Коласа і Янкі Купалы. Тэксты прапаноўваюцца на выбар — гэта праграмны верш Максіма Танка і малавядомы ліст Янкі Купалы.

Зміцер Саўка, кіраўнік моўнай службы «Белсату», зазначае: «Дыктоўка — гэта арыгінальны спосаб заявіць пра ненармальнасць сітуацыі. Калі б у нас беларуская мова займала належнае месца ў штодзённасці, то, відаць, людзі б «пісалі дыктоўку» штодня. Інакш кажучы, яны запаўнялі б нейкія бланкі, яны пісалі б штосьці сваім калегам. А тут мы паказваем, што мала беларускай мовы ў штодзённасці, мала мы ёй карыстаемся. Давайце рабіць гэта часцей. І вось наўмыснасць такога, у пэўным сэнсе бессэнсоўнага дзеяння напаўняе яго не фармальным, а сімвалічным сэнсам».

Сімвалічныя выявы Максіма Танка, Якуба Коласа і Янкі Купалы будуць прысутнічаць на паперы і асадках, якія ўдзельнікі дыктоўкі атрымаюць ад «Белсату».

Пераможцы дыктоўкі ў кожным з пяці гарадоў — Мінск, Гродна, Магілёў, Баранавічы і Ліда — атрымаюць ад незалежнага тэлеканалу спадарожнікавыя антэны з аплочаным мантажом.

Ідэю правядзення Агульнанацыянальнай дыктоўкі ў 2008 годзе запрапанаваў філосаф Уладзімір Падгол.

Каментаваць