«Спадчына» ў сеціве

Пачаў працу сайт культурна-асветніцкага клуба «Спадчына». Сёлета клубу споўнілася 25 гадоў. Яго заснавальнік і кіраўнік, шчыры прыхільнік беларускасці Анатоль Белы.

Электронны канал інфармацыі выключна беларускамоўны, але гэта не галоўны паказчык. Важна, што тут змешчаны напрацоўкі клуба па адраджэнні нашай гістарычнай спадчыны на працягу яго існавання. Палітра рубрык як нідзе ў электронных СМІ разнастайная. Тут можна атрымаць інфармацыю пра сябраў клуба, пазнаёміцца з хронікай яго дзейнасці, даведацца пра выдадзеныя кнігі.

Уражвае раздзел сайта «Старажытная Беларусь». Аматары даўніны могуць даведацца пра нашых вялікіх продкаў, пра адраджэнцаў ці нацыянальны пантэон, які сфармаваў клуб, а таксама пра пакутнікаў за адраджэнне Беларусі. На сайце існуе шмат раздзелаў, якія з ласкі кіраўніка клуба могуць быць у момант дапоўнены прыхільнікамі беларускасці.

Каментаваць