Спецыялістаў не хапае

Гродзеншчына сутыкнулася з вострай праблемай недахопу адукаваных кадраў.

Найперш не хапае медыкаў і спецыялістаў аргакомплексу. Напрыклад, медыцынскіх работнікаў нестае ажно 17 працэнтаў. Заробкі нізкія, і таму выпускнікі медыцынскіх устаноў, пасля таго як адпрацавалі неабходны тэрмін, знаходзяць прыбытковую працу ў іншай галіне дзейнасці і сыходзяць, некаторыя з’язджаюць за мяжу.

Праблемы медыкаў відавочныя, і яны хвалююць улады вобласці, якія дзеля іх вырашэння прапануюць стымуляваць зацікаўленаць дактароў праз вырашэнне іх сацыяльных праблем. Паколькі гэта пытанне на стадыі вырашэння з нявызначаным тэрмінам, то вольныя вакансіі запаўняюць пенсіянеры.

Адсутнасць спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вырашаецца іншым чынам.

На пачатку бягучага года Савет міністраў РБ прыняў пастанову, якая прадугледжвае шэраг мерапрыемстваў у гэтым накірунку. Стандартны набор абяцанак савецкіх часоў: павысіць сялянам заробак, палепшыць забеспячэнне жыллём, увесці новыя катэгорыі працаўнікоў гэтай галіны і г. д.

У адпаведнасці з пастановай, мяркуецца разгледзіць пытанне паступлення выпускнікоў ПТВ у ВНУ на скарочаны тэрмін, абітурыентаў з сельскай мясцовасці прымаць па асобным конкурсе, аднак тэрмін іх апрацоўкі павялічыць да 5 гадоў.

Каментаваць