Спыніць пераслед

Дэпутат Валынскай абласной рады і каардынатар Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў Ігар Гузь звярнуўся да міністра замежных спраў Украіны, пасла Украіны ў Беларусі і генеральнага консула Украіны ў Брэсце. Дэпутат у сваім лісце звяртае ўвагу на факты парушэння правоў украінскай дыяспары ў беларускім горадзе Баранавічы.

Баранавіцкія ўлады не хочуць рэгістраваць аб’яднанне ўкраінцаў “Кабзар і пераследуюць кіраўніка аб’яднання Міколу Чарнавуса.

Афіцыйнай падставай у адмове рэгістрацыі «Кабзара» з’яўляецца адсутнасць у арганізацыі юрыдычнага адрасу. Але згодна з беларускім заканадаўствам атрымаць юрыдычны адрас можна толькі тады, калі арганізацыя мае памяшканне.

Мясцовыя чыноўнікі прапануюць “Кабзару арандаваць офіс за 10 мільёнаў рублёў (прыкладна 9000 грыўняў). У той час, як ва Украіне мясцовыя ўлады прадстаўляюць памяшканні беларускім грамадскім арганізацыям за 1 грыўню.

Акрамя таго, кіраўнік аб’яднання Мікалай Чарнавус 9 студзеня быў дапытаны міліцыяй у сувязі з тым, што абвясціў у СМІ аб падачы заяўкі на пікет «Чыноўнікі супраць дружбы паміж народамі». На пікеце актывісты аб’яднання «Кабзар» хацелі выказаць пратэст супраць адмовы баранавіцкіх чыноўнікаў прадаставіць арганізацыі памяшканне для юрыдычнага адрасу.

Такія дзеянні мясцовых уладаў супярэчаць дружалюбным дыпламатычным адносінам паміж Украінай і Беларуссю. Акрамя таго, гэта грубае парушэнне правоў украінцаў, якія пражываюць у Баранавічах.

У сувязі з гэтым Ігар Гузь накіраваў дэпутацкі зварот да міністра замежных спраў Украіны Канстанціна Грышчанкі, амбасадара Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Віктара Ціханава і генеральнага консула Украіны ў Брэсце Івана Баранчыка з патрабаваннем аказаць спрыянне ўкраінцам Беларусі ў абароне іх правоў і свабод.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў

Каментаваць