Спыніць пераслед!

Студэнцкае прадстаўніцтва ЕГУ і Моладзевая ініцыятыва StudAlliance выказваюць заклапочанасць сітуацыяй, якая склалася вакол студэнта ЕГУ Мікалая Дзядка.

Мікалай Дзядок, студэнт 2 курса завочнай формы навучання ЕГУ, ужо больш за месяц утрымліваецца ў СІЗА–1 Мінска. Неабгрунтаваныя абвінавачанні не могуць не выклікаць занепакоенасці яго далейшым лёсам.

Хлопец быў затрыманы 3 верасня 2010 года ў якасці падазронага па справе «Аб нападзе на амбасаду Расійскай Федэрацыі». 

Не сабраўшы дастатковай колькасці доказаў, тэрмін ўтрымання  Мікалая працягнулі па іншай справе — «Аб нападзе на Дом прафсаюзаў».

Аднак калі абвінавачанне  і па другім правапарушэнні не набыло належнай падставы, Мікалай быў затрыманы як падазроны па справе «Аб нападзе на аддзяленне «Беларусбанка».

Праз больш як 20 сутак арышту, Мікалай быў абвінавачаны ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі ля Генштаба Беларусі, і 1 кастрычніка яму было прад’яўлена абвінавачанне па частцы 2 артыкула 339 — «хуліганства».

Прадстаўнікі студэнцкай супольнасці ЕГУ прынялі адпаведную заяву, дзе сказана: «Мы рашуча выступаем супраць варварскіх, абсурдных метадаў працы беларускіх спецслужбаў і праваахоўных органаў. Мы заклікаем студэнцкую супольнасць Беларусі, незалежныя моладзевыя арганізацыі, беларускіх праваабаронцаў, а таксама ўсіх, хто занепакоены бесперапыннай самаўпраўнасцю і беззаконнем, што пануюць у беларускіх сілавых ведамствах, праявіць салідарнасць ва ўсеагульнай маральнай падтрымцы Мікалая Дзядка, далучыцца да патрабавання неадкладна вызваліць яго з-за кратаў і спыніць пераследы грамадска актыўнай моладзі».
 
Каментаваць