Справа Бяляцкага

Жонка арыштаванага праваабаронцы Алеся Бяляцкага Наталля сустрэлася з польскімі палітыкамі. Сына — Адама Бяляцкага — аштрафавалі за «нецэнзурную лаянку і супраціў міліцыі». А калег — звазілі ў міліцэйскі пастарунак.



Жонка арыштаванага праваабаронцы Алеся Бяляцкага Наталля сустрэлася з польскімі палітыкамі. Сына — Адама Бяляцкага — аштрафавалі за «нецэнзурную лаянку і супраціў міліцыі». А калег — звазілі ў міліцэйскі пастарунак.

Супрацоўнікі сілавых ведамстваў захоўваюць пільную ўвагу да ўсяго, што звязана з Алесем Бяляцкім. На Кастрычніцкай плошчы Мінска 23 жніўня былі затрыманыя шэсць праваабаронцаў (Алег Мацкевіч, Вікторыя Равінская, Дзмітрый Салаўёў, Марына Статкевіч, Алена Лапцёнак і Алесь Абрамовіч), якія праводзілі акцыю салідарнасці з арыштаваным Алесем Бяляцкім. Яны раздавалі ўлёткі ў падтрымку Бяляцкага, прыкладна праз дзесяць хвілін усе былі затрыманыя супрацоўнікамі ДАІ і міліцыі, а потым дастаўленыя ва УУС Цэнтральнага раёна Мінска. Пасля складання пратаколаў, зняцця адбіткаў пальцаў і фатаграфавання затрыманых адпусцілі.

У той жа дзень сына праваабаронцы Адама Бяляцкага абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і супраціве міліцыянтам падчас акцыі «Стоп-бензін». Адама аштрафавалі на 350 тысяч рублёў.

Тым часам жонка Алеся Бяляцкага наведвала Польшчу, дзе мела сустрэчы з прадстаўнікамі палітычнай эліты краіны-суседкі, якая выдала фінансавую інфармацыю пра праваабаронцу беларускім уладам.

Стварэнне ў Польшчы механізмаў супрацоўніцтва і дапамогі рэпрэсаваным у Беларусі — гэта спроба кампенсацыі тых наступстваў, якія сталі вынікам прадастаўлення польскай пракуратурай банкаўскіх рахункаў Алеся Бяляцкага. Так сказаў Наталлі Бяляцкай пасля сустрэч у Сейме віцэ-старшыня соймавай камісіі замежных спраў Роберт Тышкевіч.
 

Каментаваць