Справа Бяляцкага — гэта яшчэ адзін крок супраць праваабаронцаў

64 праваабарончыя арганізацыі, сябры і партнёры сеткі Дамоў правоў чалавека, рашуча асуджаюць прысуд Алесю Беляцкаму. Пра гэта гаворыцца ў сумесным звароце праваабаронцаў да Аляксандра Лукашэнкі, а таксама генпракурора Аляксандра Конюка і міністра юстыцыі Аляксандра Білейчыка.

"Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна зняць усе абвінавачванні з Бяляцкага і спыніць яго крымінальны пераслед, — гаворыцца ў заяве. — Мы лічым, што Бяляцкі быў пакараны за свой удзел у справе абароны праў чалавека ў Беларусі. Справа Бяляцкага — гэта яшчэ адзін крок беларускіх улад супраць праваабаронцаў, каб прымусіць замоўкнуць галасы, якія нагадваюць пра абавязанні Беларусі ў сферы правоў чалавека".

Зварот падпісалі праваабарончыя арганізацыі Азербайджана, Бельгіі, Босніі і Герцагавіны, Вялікабрытаніі, Грузіі, Даніі, Літвы, Расіі, Украіны, Харватыі, Чэхіі, Швецыі.
 
Каментаваць