Справа чатырнаццаці

Суд над фігурантам «справы чатырнаццаці» Максімам Дашуком пачнецца 15 чэрвеня ў 10.15 у судзе Маскоўскага раёна Мінска. Пра гэта БелаПАН паведаміла прэс-сакратар міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт» Таццяна Шапуцька.

Суд над фігурантам «справы чатырнаццаці» Максімам Дашуком пачнецца 15 чэрвеня ў 10.15 у судзе Маскоўскага раёна Мінска. Пра гэта БелаПАН паведаміла прэс-сакратар міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт» Таццяна Шапуцька.

Працэс над Дашуком павінен быў пачацца яшчэ 1 чэрвеня, аднак яго перанеслі на нявызначаны час з-за хваробы аднаго з судовых засядацеляў. Паколькі падсудны з’яўляецца непаўналетнім, яго справа, паводле закона, павінна слухацца з удзелам народных засядацеляў (адзін суддзя і два народныя засядацелі).

Нагадаем, Дашука абвінавачваюць у злачынстве, прадугледжаным артыкулам 415 Крымінальнага кодэкса Беларусі (ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі). Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Малады чалавек быў прыгавораны да паўтара года абмежавання волі за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Мінску 10 студзеня 2008 года. Супрацоўнікі міліцыі неаднаразова правяралі маладога чалавека на прадмет адбывання пакарання і зафіксавалі некалькі парушэнняў — ён несвоечасова вяртаўся дамоў. Парушэнне рэжыму Дашук растлумачыў тым, што дапамагаў маці, якая працуе індывідуальным прадпрымальнікам.

23 лютага 17-гадовы Дашук быў выкліканы ва УУС Маскоўскага раёна Мінска, дзе яму выставілі абвінавачанне ў парушэнні парадку адбывання пакарання. Суткі ён правёў у следчым ізалятары № 1 на вуліцы Валадарскага, затым яго адпусцілі дадому пад падпіску пра нявыезд.

У маі 2009 года праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Дашука вязнем сумлення. Разам з ім вязнямі сумлення былі прызнаныя яшчэ 10 удзельнікаў «справы чатырнаццаці».

Каментаваць