Справа па абвінавачванні Тамары Сяргей ў рабаванні не закрытая да гэтая пары

Справа па абвінавачванні актывісткі Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры, юрысткі Тамары Сяргей ў рабаванні не закрытая да гэтай пары. 



Юрыст Тамара Сяргей


Нагадаем, што 6 лістапада ў дзень інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі юрыстка была затрыманая на чыгуначным вакзале Мінска пад час сустрэчы з актывістамі ініцыятывы, каб разам паехаць да Палаца незалежнасці, дзе павінна была адбыцца цырымонія інаўгурацыі. Супрацоўнік Мінскага аддзела ўнутраных справаў (АУС) на транспарце, падпалкоўнік Сяргей Гаркавы ў прысутнасці старшага прапаршчыка Сяргея Махнача затрымаў юрыстку па абвінавачванню грамадзянкі Тарасавай у тым, што Тамара Сяргей адкрыта скрала кашалёк ў гэтай жанчыны. 

Юрыстку абшукалі, яе апытаў аперупаўнаважаны крымінальнага вышуку, капітан Мікалай Жылін. На спадарыню Тамару быў складзены пратакол затрымання, а затым пасля ўсіх адпаведных працэдураў была вынесеная пастанова аб вызваленні юрысткі, якая была зняволеная каля чатырох гадзінаў.     

Згодна Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, цягам 10 дзён павінна было вырашыцца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы ў адносінах да юрысткі, альбо ў адмове ва ўзбуджэнні гэтай справы.

У сувязі з дзеяннямі супрацоўнікаў міліцыі, якія праваабаронца лічыць правакацыйнымі, Тамара Сяргей накіравала скаргі міністру ўнутраных справаў Ігару Шуневічу і Генеральнаму пракурору Аляксандру Канюку

У сваім лісце на імя Ігара  Шуневіча юрыстка прасіла міністра правесці праверку дзейнасці Сяргея Гаркавага. Сяргей Махнача і грамадзянкі Тарасавай, каб прыцягнуць іх да адказнасці.

Сваю просьбу правабаронца матывавала тым, што пасля заявы Тарасавай Сяргей Гаркавы не паглядзеў матэрыялы відэакамер і не даў ўказанне зрабіць гэта сваім падначаленым, паверыў на слова спадарыні Тарасавай і адкінуў сведчанні юрысткі і тлумачэнні яе знаёмых, без наяўнасці дастатковых падставаў парушыў асабістую недатыкальнасць жанчыны і яе свабоду, здзейсніў самавольства ў скарыстанні ўладных паўнамоцтваў, ужыў у адносінах да спадарыні Сяргей фізічную сілу без належных падставаў, усклаў адказнасць за свае дзеянні на падначаленага, а таксама, з’яўляючыся афіцэрам і прадстаўніком праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь, закрануў гонар і годнасць юрысткі.

Яна лічыць, што гэтыя дзеянні сведчаць аб правакацыі, удзельнікамі якой з’яўляліся спадары Гаркавы, Махнач і грамадзянка Тарасава.

У лісце на імя Аляксандра Канюка Тамара Сяргей прасіла пракантраляваць хаду праверкі ў адносінах да яе.

Скаргі юрысткі былі пераадрасаваныя ў ГУУС Мінгарвыканкаму і  пракуратуру Мінскай вобласці. Урэшце Тамара Сяргей атрымала адказ ад Мінскага транспартнага пракурора Мікалая Кротава, які паведаміў, што 12 лістапада Мінскі АУС на транспарце прыняў рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць юрысткі. Аднак, як зазначыў Мікалай Кротаў, 10 снежня пракуратура адмяніла гэтае рашэнне і накіравала ў Мінскі АУС на транспарце матэрыялы для правядзення дадатковай праверкі, у рамках якой будзе дадзена прававая ацэнка “доказам пра заведама ілжывы данос” у адносінах да юрысткі.     

Як адзначыла Тамара Сяргей у каментары НЧ, у яе няма надзеі, што супрацоўнікі праваахоўных органаў належным чынам правядуць праверку. “Я лічу, што ў адваротным выпадку ім прыдзецца прыцягнуць да адказнасці сваіх калег, якія загадалі здзейсніць правакацыю супраць мяне і маіх сяброў”,  падкрэсліла юрыстка. 

Абмеркаванне:

  • Санкевич
  • 2015-12-18 21:33:08
Какими словами можно назвать эти "действия" "правоохранителей" Беларуской милиции??? Бардак в стране полнейший,законы не действуют! Все эти чинуши власти действуют
только по "понятиям"! В какой стране мы живём? У меня просто нет слов! Вот по таким "сценариям" у нас в Беларуси сажают тех кто пытается отстаивать свои права! Этим
оборотням в погонах не составляет труда оболгать человека! Неужели эти нелюди думают что им всё так сойдёт???.....

!
  • Коваленко.
  • 2015-12-18 22:20:50
Наши коллективные жалобы к Генеральному прокурору Конюку и Министру внутренних дел Шуневичу передвигаются по г. Минску с 11.11.2015 по настоящее время, но рассмотреть жалобу офицеры и советники
юстиции не осмеливаются. Сегодня мы все подписанты получили очередное сообщение из следственного комитета, что наша жалоба возвращена в прокуратуру на транспорте. Могут пересылать до следующего года,
если придётся мы повозим эти жалобы по Минску куда скажут, но мы не отступим и будем требовать рассмотрения по закону. Хватит провокаций и фальсификаций дел, надо противостоять этому беззаконию. Мы
не для того трудились в нашей стране, чтоб над нами измывались те, кто ничего для этой страны ещё не сделал, но уже преступили закон.
  • галина
  • 2015-12-18 22:44:49
Все, кто знаком с Тамарой Сергей, узнав в чём её обвинили, возмущены и в недоумении от произошедшего. Это надо быть совсем убогим человеком, чтоб додуматься обвинить такого человека, с высочайшими
моральными человеческими качествами в хищении. Убогие существа, других слов не находится.
  • пенсионер
  • 2015-12-19 14:20:31
Вот так они работают. Придумывают преступления, а потом якобы его раскрывают и получают повышение. Позор!

Каментаваць